Сенненцы на Дажынках

На “Дажынках – 2012”, што праходзяць у Горках Магілёўскай вобласці, у шэрагу іншых Віцебшчыну прадставілі  і работнікі сельскай гаспадаркі Сенненскага раёна: Аляксей Гарбачоў – старшы камбайнер філіяла “Віцебская доследная меліярацыйная станцыя інстытута меліярацыі” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і Аляксандр Лапеха – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі “Аграсэрвіс Плюс”.

Аляксей запрошаны на сёлетняе свята беларускіх хлебаробаў як пераможца рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2012 годзе сярод моладзевых экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, Аляксандр – як пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”.

Таццяна Буракова