Шлюбаў стала менш

Па дадзеных аддзела ЗАГС Сенненскага райвыканкама  за 8 месяцаў бягучага года ў раёне нарадзілася 135 дзяцей, што на 6 менш, чым летась. Колькась памерлых скарацілася на 50 чалавек і склала 329. Па прычыне атручвання алкаголем памерлі 6 чалавек – на палову менш, чым у 2011 годзе.

Зменшылася і колькасць шлюбаў. У мінулым годзе за гэты час былі зарэгістраваны 134 пары, сёлета – 103. Скасаваны 76 шлюбаў, на 16 больш у параўнанні з 2011 годам.