Сенненскае райпо ў дзясятцы лепшых

У Полацку прайшла штогадовая галіновая спартакіяда кааператараў  Віцебскай вобласці. Удзел у ёй прынялі 22 каманды.

Сенненскае райспажыўтаварыства прадстаўляла каманда з 8 чалавек, якія  спаборнічалі  не дзеля прынцыпу “Галоўнае – удзел”, а з жаданнем перамагчы. Спартыўны азарт прысутнічаў на ўсіх этапах спартакіяды: на бегавых дарожках, на валейбольнай пляцоўцы, ля тэніснага стала, у гульні дартс, падыманні гір, шашках і шахматах. Некаторым прадстаўнікам прыходзілася ўдзельнічаць у некалькіх відах мнагаборства. Напрыклад, Надзея Шчур, выконваючая абавязкі намесніка па кадрах, кааператыўнай і ідэалагічнай рабоце старшыні праўлення райспажыўтаварыства, гуляла ў валейбол, шахматы і тэніс.

У праграме мнагаборства “Здароўе” сенненцы занялі 1 месца і атрымалі кубак. Гэта ўклад непасредных удзельнікаў: Рамана Стэльмаха, Аляксея Віннікава, Галіны Марутковай, Алены Буцэвіч.

Не першы раз парадаваў сваю каманду паспяховым выступленнем Раман Стэльмах, яуі ў асабістым заліку ў праграме мнагаборства ва ўзроставай групе да 35 гадоў заняў 1 месца. Узнагародзілі пераможцу медалём і каштоўным падарункам. А потым Раман выступаў за каманду Віцебскай вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе ў Брэсце ў забегу на 100 метраў.

Узнагароду атрымаў і Павел Васілеўскі – уладальнік 3 месца ў настольным тэнісе. Сапраўдную волю да перамогі паказалі валейбалісткі, у дартсе – старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Журава.

У выніку каманда сенненскіх кааператараў увайшла ў дзясятку лепшых.

Ірына Гарбачова.