Старшыня Сенненскага райвыканкама Віктар Цапота: Добра працаваць, дастойна жыць

У краіне падводзяцца вынікі работы за 9 месяцаў 2012 года. Якім быў сёлетні год для Сенненшчыны? Што зроблена і што яшчэ трэба зрабіць, каб паспяхова завяршыць пачатае, закласці трывалы падмурак для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2013 годзе? Гэтыя  і іншыя пытанні мы абмяркоўваем са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Віктарам Цапотам.

— Віктар Уладзіміравіч, заработная плата, жыллё, якасць камунальных паслуг вызначаюць не толькі настрой чалавека. Яны непасрэдна ўплываюць на яго прадукцыйнасць працы на вытворчасці. Колькі зарабляюць сенненцы? Як актыўна будуюць жыллё?

— Жыллё будуецца. І не толькі ў райцэнтры, дзе на пачатку года ўведзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны дом. Жыллё будуецца па індывідуальных праектах, за ўласныя сродкі людзей. Заробак сярэднестатыстычнага сенненца ў чэрвені склаў 3 млн рублёў. Так, ён не такі высокі, як хацелася. Але заробак расце. А з улікам, што большасць прадпрыемстваў раёна мае рэнтабельную вытворчасць, укладвае сродкі ў рэканструкцыю, будзе павышацца і далей. Працягваецца будаўніцтва жылля. Да канца года ў райцэнтры будзе пабудаваны яшчэ адзін 40-кватэрны дом.

Знаходзяцца сродкі ў бюджэце на рамонт шматкватэрных дамоў, у першую чаргу – дахавага пакрыцця. Спачатку года ў Сянне, Багушэўску, Машканах, Ульянавічах, іншых населеных пунктаў раёна адрамантавана 15 дамоў, яшчэ 3 шматкватэрныя  дамы адрамантаваны капітальна. Паступова вырашаецца  праблема водазабеспячэння. Пабудаваны станцыі абезжалезвання вады ў райцэнтры,  Багушэўску, будуецца ў Машканах. Пашыраецца газавая сетка (сёлета яна падоўжылася на 5 км), а гэта значыць, што індывідуальныя дамы становяцца больш утульнымі, зручнымі для жыцця. Мяняюцца на оптыка-валаконныя лінія сувязі, тым самым мы атрымліваем магчымасць хутка, без перашкод выходзіць у інтэрнэт, атрымліваць больш якасны відэасігнал.

—         Сенненшчына – аграрны рэгіён. Эканоміка раёна грунтуецца на вытворчасці сельгаспрадукцыі. Як вы ацэньваеце сітуацыю ў сельгасарганізацыі?

—         І на палетках, і на фермах укараняюцца новыя тэхналогіі. Марудна, не так хутка як хацелася б, але растуць ураджаі, надоі, прывагі. Асновай для гэтага стала ўкараненне новых тэхналогій, абнаўленне машынна-трактарнага парку. За апошнія 3 гады сельгаспрадпрыемствы, у тым ліку фермерскія атрымалі, пераважна ў лізінг, больш 300 адзінак тэхнікі. Ужо сёлета дзяржава выдаткавала ў падтрымку сельгасвытворцаў 37 мрлд рублёў. Не без падтрымкі дзяржавы 11 сельгаспрадпрыемстваў  вядуць рэканструкцыю МТФ, на якіх усталёўваюцца малакаправоды, будуюцца і ўсталёўваюцца даінльныя залы. У ААТ “Бяленева” хутка будзе здадзена першая чарга новай малочнатаварнай фермы на 800 галоў, пачынаецца будаўніцтва такой жа ў ААТ “Літусава”, у бліжэйшых планах – будаўніцтва ў ПП “Дружбінец”. У тых гаспадарках, дзе малочнатаварныя фермы рэканструюцца, вядзецца будаўніцтва арачнікаў, што дазволіць не толькі павялічыць пагалоўе жывёлы, але і палепшыць якаць прадукцыі, павысіць прадукцыйнасць працы людзей, а значыць іх заробкі. Многія нашы гаспадаркі не маюць належных сушыльных коплексаў. Але і гэтая праблема вырашаецца. У КУСГП імя Данукалава рыхтуецца да здачы новы сушыльны комплекс, такі ж аб’ект будуецца ў ААТ “Студзёнка”.

—          Скажу больш, у тых гаспадарках, дзе навучыліся працаваць эфектыўна, дзе лічаць грошы, знаходзяць сродкі на вырашэнне не толькі вытворчых праблем. У рамонт і мадэрнізацыю адміністрацыйнага будынка ААТ “Студзёнка” ўкладзена 245 млн рублёў уласных сродкаў.

—         Дзе яшчэ, у якой сферы ўкладваюцца сродкі ў абналенне вытворчасці, у новыя тэхналогіі, у паляпшэнне ўмоў працы?

—          Значныя сродкі (650 млн) выкарыстаны Сенненскім райспажыўтаварыстам на рэканструкцыю і замену абсталявання каўбаснага цэха. Гэта дазволіла павысіць выхад прадукцыі, яе якасць.  Распажыўтаварыства заканчвае будаўніцтва магазіна в. Рыбнае. Багушэўскі спіртзавод пачаў узвядзенне станцыі абезжалезвання вады, заменены брадзільныя чаны, драбілка зерня, вядзецца рамонт адміністрацыйнага будынка. 245 млн выдаткаваны КУПБА “Прэстыж” на закупку новага абсталявання і аўтамабіля для абслугоўвання сельскага насельніцтва.

— А гэта ўжо інвестыцыі ў сацыяльную сферу…

— І пералік можна прадоўжыць: пачата і будзе працягвацца будаўніцтва новага будынка для Літусаўскай школы; У ЦРБ пабудаваны новы будынак пральні і цэнтра стэрылізацыі – на гэтыя мэты выдаткавана 2,5 млрд рублёў., набыты новы аўтамабіль “хуткай дапамогі” (685 млн). ЖКГ праводзіць рэканструкцыю цепласетак – на трубы з папярэднягяй цеплагідраізаляцыяй заменена 2,5 м. Завяршаецца будаўніцтва палігона для захавання цвёдых бытавых адходаў для Багшэўска.

Нарэшце, ствараюцца новыя рабочыя месцы. І не толькі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Сенненцы больш актыўна сталі праяўляць асабістую ініцыятыву. Толькі з пачатку года ў раёне з’явілася 7 новых прыватных прадпрыемстваў.

—         Старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец нядаўна заявіў, што ў наступным годзе з абсланога бюджэту  будуць выдаткаваны сродкі на добраўпарадкаванне Сянна. Ці можна сказаць больш канкрэтна, на што яны будуць выкарастаны?

—         Раённа праграма распрацавана. У прыватнасці, плануецца правесці не только шырокамаштабнае добраўпарадкаванне горада, набярэжнай возера. На цэнтральных вуліцах райцэнтра будзе пабудавана ліўнёвая каналізацыя, у Сянне з’явіцца рынак пад дахам, яшчэ адна станцыя абезжалезвання вады, доўгачаканы культурна-аздараўленчы цэнтр на вуліцы Перамогі. У  праграму ўключана будаўніцтва, рэканструкцыя, і рамонт больш 50 аб’ектаў.

—          Дарэчы, прапанова аб выдзяленнісродкаў з абласнога бюджэту на добраўпарадкаванне Сянна паступіла ад Аляксандра Папкова, які прадстаўляў наш рэгін у час работы парламента 4-га склікання,  таму добра ведае праблемы раёна, заўжды гатовы прыйсці на дапамогу ў іх вырашэнні.

—         Праз некалькі дзён пачнецца галасаванне. Вы вызначыліся, за каго з двух нашых кандыдатаў у дэпутаты вы прагаласуеце?

—         Даўно і без ваганняў. Я зыходзіў з таго, якую дапамогу гэты чалавек зможа аказаць раёну ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем, наколькі  актыўна ён у перадвыбарчы перыяд сустракаўся з людзьмі, вывучаў іх думкі, меркаванні, каб потым улічыць у час работы ў парламенце. Важна, каб наш дэпутат меў шырокі кругагляд, вопыт работы ў розных сферах дзейнасці.

—          Мы, выбаршчыкі, абавязаны прыняць удзел у галасаванні. Нельга ўхіляцца ад свайго грамадзянскага абавязку. Калі прыйсці на ўчастак, 23 верасня ці з пачаткам папярэдняга галасавання, кожны вырашыць сам. Але прагаласаваць, на маю думку, мы абавязаны ўсе. Я ўпэўнены, сенненцы абяруць у парламент таго дэпутата, які дапаможа рэалізаваць нашы шматлікія праекты і планы.

Гутарыў Аляксандр Лазюк.