ДЗЕНЬ БЕЗ АЎТАМАБІЛЯ

22 верасня штогод у Рэспубліцы Беларусь, як і па ўсёй Еўропе, праводзіцца міжнародная акцыя  «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем росту выкіду шкодных рэчываў у наваколле ад аўтамабі­льнага транспарту і памяншэнне яго негатыўнага ўздзеяння на здароўе насельніцтва.

Эколагі ўпэўнены, што рашэнне гэтых пытанняў павінна быць звязана з абнаўленнем аўтобусных паркаў і паркаў  велікагрузных аўтамабіляў, павышэннем якасці паліва, удасканаленнем гарадской інфраструктуры, будаўніцтвам шматузроўневых развязак, развіццём сістэмы грамадскага транспарту, асабліва электрафіцыраванага.

Па даным АДАІ Сенненскага РАУС на тэрыторыі раёна зарэгістравана 7629 аўтатранспарту, з іх 5563 легкавых аўтамабіляў, 1177 грузавых. Праводзяцца спецыяльныя праверкі разам з супрацоўнікамі Міжраённага лабараторна-аналітычнага кантролю (МЛАК)г.Оршы і Сенненскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на паказчык узроўня выкідаў забруджвальных рэчываў у выхлапных газах аўтамабіляў.

Ірына ГАРБАЧОВА.