Уладкаваць быт маладым спецыялістам Сенненшчыны дапаможа крэдыт

Умовы атрымання крэдыту для маладых спецыялістаў вызначаны Указам Прэзідэнта РБ ад 27.11.2000 года №631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян».

Да гэтых катэгорый адносяцца маладыя людзі, якія скончылі дзяржаўную ўстанову вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі або ўстанову адукацыі спажывецкай кааперацыі гэтых жа узроўняў і прыступілі да работы па размеркаванні (накіраванні для праходжання службы) не па месцы жыхарства бацькоў у арганізацыях, што фінансуюцца з бюджэту, ці воінскіх часцях, арганаў і падраздзяленнях унутраных спраў, па надзвычайных сітуацых, Следчым камітэце, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацыях. Маладыя спецыялісты, якія закончылі названыя ўстановы адукацыі, накіраваныя ці размеркаваныя на работу ў раёны, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (згодна з зацверджаным урадам краіны пералікам тэрыторый, населеных пунктаў і іншых аб’ектаў, што адносяцца да зон радыёактыўнага забруджвання) маюць права на крэдыт незалежна ад месца жыхарства бацькоў.

Скарыстацца правам на атрыманне крэдыту можна  адзін раз на працягу двух гадоў пасля заканчэння навучальнай установы. Сёлета ў названы указ былі ўнесены ўдакладненні, згодна з якімі выпускнікам дзяржаўных устаноў вышэйшай адукацыі па профілі «Ахова здароўя» крэдыт прадастаўляецца на працягу двух гадоў пасля праходжання інтэрнатуры (стажыроўкі).

Крэдыт прадастаўляецца ў памеры да 15-разовага бюджэту пражытачнага мінімуму тэрмінам да 5 гадоў з выплатай за карыстанне ў памеры 25% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ. Пагашэнне запазычынасці па льготным крэдыце і выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляецца праз 6 месяцаў пасля дня выдачы рэдыту роўнымі долямі на працягу ўсяго тэрміну пагашэння.

Крэдыт не выдаецца наяўнымі грашыма. На вызначаную суму можна набыць тавары толькі за безнаяшныя разлік шляхам пералічэння па рахунках-фактурах, чэкавай кніжкай, разліковымі чэкамі. Усе рэчы павінны быць айчыннай вытворчасці і ваходзіць у вызначаны спіс: мэбля, халадзільнікі, тэлевізары, газавыя ці электрычныя пліты, мікрахвалёвыя печы, пральныя машыны, пыласосы, камп’ютары, маніторы, электрачайнікі, кухонныя машыны. У 2010 годзе гэты пералік быў дапоўнены таварамі першай неабходнасці: адзенне, абутак, падушкі, коўдры, посуд.

Льготныя крэдыты прадастаўляюцца па спісах, зацверджаных раённым выканаўчым камітэтам.

Каб патрапіць у яго, неабходна звярнуцца ў аддзел па справах моладзі Сенненскага райвыканкама з пэўным пакетам дакументаў. Пры сабе неабходна мець:

пашпарт і копію пашпарта;

дыплом аб заканчэнні ВНУ ці ССНУ і копію дыплома;

копію пісьма навучальнай установы аб накіраванні выпускніка на  работу ў пэўную арганізацыю;

даведка аб сярэдняй заработнай плаце за апошнія 3 месяцы маладога спецыяліста;

даведка з месца жыхарства і аб складзе сям’і заяўніка;

Пасля прыняцця райвыканкамам рашэння аб прадастаўленні крэдыту непасрэдна для састаўлення крэдытнага дагавора трэба звяртацца ў цэнтр банкаўскіх паслуг №218 філіяла 200 ВАУ ААТ «АСБ «Беларусбанк».