Вада з “Каплічкі” – пітная

Крынічка «Капліца» па праву з’яўляецца сімвалам нашага горада. Лекавыя ўласцівасці яе вады прызналі яшчэ ў пачатку 19 стагоддзя. І сёння не змяншаецца колькасць жадаючых прыпасці да яе  халодных струменяў. У любую пару года ля крыніцы можна ўбачыць людзей з бутэлькамі. За вадой сюды прыходзяць многія гараджане, прыязджаюць на машынах з іншых населеных пунктаў. Некаторыя вераць у гаючую сілу серавадароду, а хтосьці сумняваецца ў чысціні водаправоднай вады, аддаючы перавагу крынічнай.

Тым не менш пытанні пра якасць вады з «Капліцы» нярэдка паступаюць у Сенненскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Адказ на іх рэдакцыі дала выконваючая абавязкі галоўнага ўрача ДУ «Сенненскі РЦГЭ» Сняжана Мяцеліца.

Вада з крыніцы «Капліца» ўваходзіць у лік кантрольна-маніторынгавых кропак і перыядычна даследуецца на адпаведнасць патрабаванням Санітарных нормаў і правілаў №105 «Гігіенічныя патрабаванні да крыніц нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння насельніцтва». Па выніках лабараторнага даследавання вада адпавядае патрабаванням санітарных нормаў і правілаў па мікрабіялагічных і органалептычных паказчыках (пах, густ, колернасць, мутнасць, нітраты, агульная цвёрдасць). А таму з’яўляецца прыдатнай для піцця.

Вада з “Каплічкі” – пітная: 1 комментарий

  • Вторник, 11 сен., 2012 в 16:49
    Permalink

    Лучшим показателем качества является количество желающих пить воду из каплички, а вот некипяченую жидкость из-под крана пить рискнешь только умирая от жажды..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *