Ідзём у школу

Разам са школьнікамі ўсёй краіны ён паклікаў за парты і вучняў СШ №1 г.Сянно.

Усё ў гэта раніцу было прыгожым і ўрачыстым на школьным двары. Усюды — кветкі, усмешкі, радасная гамонка аднакласнікаў, якія не бачыліся тры доўгія, і адначасова, кароткія, летнія месяцы. Успаміны, уражанні, жарты…

Класы выстройваюцца на школьным двары прыгожымі, шумлівымі шарэнгамі.

Асаблівая ўвага першакласнікам. Пад гукі фанфар першыя класы разам з настаўніцамі Святланай Леапольдаўнай Гарбачовай і Інай Канстанцінаўнай Броўка робяць круг пашаны і займаюць месца ў цэнтры.

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь і лінейка аб’яўляецца адкрытай.

Па традыцыі слова даецца дырэктару школы Аляксандру Іванавічу Ладыжыну. Ён віншуе ўсіх прысутных з пачаткам новага навучальнага года.

Вядучыя лінейкі прадстаўляюць гасцей свята: начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Людмілу Пятроўну Аніськовіч; прадстаўнікоў  арганізацый-шэфаў Сяргея Анатольевіча Пагарэльскага (Сенненскі райаграсервіс) і Алега Уладзіміравіча Кісяля (раённая інспекцыянасенняводства), якія таксама віншуюць настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам першага званка.

Праходзіць цырымонія ўручэння ганаровых грамат. Вучні, якія ў час канікул працавалі на сельгасработах у райаграсервісе, атрымліваюць каштоўныя падарункі.

Слова бяруць малышы, якія робяць у гэты дзень першы крок у цудоўную краіну ведаў. Новыя жыхары дружнага дома пад назвай школа атрымліваюць падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігу «Беларусь — наша Радзі­ма».

Вопытам школьнага жыцця дзеляцца будучыя выпускнікі, якія дзесяць гадоў назад прыйшлі на іх першую школьную лінейку. У падарунак ад старэйшых сяброў першаклашкі атрымліваюць першы падручнік — «Буквар».

На лінейцы вітаюць вучняў 5-х класаў, у якіх пачынаецца новы этап школьнага жыцця. Асабліва цёплыя словы гаворацца ў адрас будучых выпускнікоў…

Вось і гучыць ён, першы званок, запрашаючы ў краіну ведаў, новых адкрыццяў і перамог.

Таццяна Буракова.

На здымках: у час святочнай лінейкі ў СШ №1 г.Сянно.