Уборачная на Сенненшчыне набліжаецца да фінішу

На Сенненшчыне завяршаецца ўборка зерневых культур. На апошніх гектарах вядзецца абмалот збажыны ў акцыянерных таварыствах «Ульянавічы», «Белая Ліпа», «Сінягорскае». Ну, а першымі завяршылі ўборку каласавых камбайнеры Сенненскага райаграсервіса.

З гэтай працоўнай перамогай увесь калектыў акцыянернага таварыства павіншаваў Віктар Цапота, старшыня райвыканкама. Уручаючы дырэктару сельгасарганізацыі Іосі­фу Свістунову падзячнае пісьмо, кіраўнік раёна зазначыў, што сёлета вырашчаны багаты ўраджай. Ужо зараз зразумела, што валавы намалот зерня будзе вышэйшы, чым летась, але не такі, як хацелася б мець у засеках, не той, што стаяў на палетках. А значыць усім нам, падкрэсліў Віктар Цапота, трэба вучыцца працаваць.

 Частка камбайнаў райаграсервіса накіравана на дапамогу суседнім гаспадаркам, астатнія ўбіраюць яравы рапс на палетках акцыянернага таварыства. Аб узроўні работы зладжанага калектыву камбайнераў сведчаць не толькі своечасовае завяршэнне жніва і  дапамога суседзям. Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Валерыя Петухова і Аляксандра Радкевіча намалаціў больш 1000 тон зерня. Ёсць спадзяванні, што тысячны рубеж скарыцца яшчэ некалькім экіпажам райаграсервіса.                             Наш кар.

 НА ЗДЫМКУ: Віктар Цапота ўручае па­дзячнае пісьмо Іосіфу Свістунову.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *