Дзе сенненцам можна здаць яблыкі?

Сёлета сезон нарыхтовак Сенненскае райспажыўтаварыства забяспечыла добрай інфармацыйнай падтрымкай. Звесткі аб прыёмцы яблыкаў і іншай садавіны і гародніны размешчаны ў кожнай гандлёвай кропцы, дзе гэту сыравіну можна здаць. Шляхам падворнага абходу, сумесна са старэйшынамі вёсак, работнікі аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства падрыхтавалі спісы вяскоўцаў, якія маюць магчымасць здаць сыравіну. Гэта дазволіла скласці план-прагноз.

Прамая тэлефонная лінія па пытаннях нарыхтоўкі яблыкаў і ін­шай сельгаспрадукцыі, праведзеная нядаўна старшынёй праўлення спажыўтаварыства Аляк­­сандрам Пуцятам, падсумавала  зроб­ле­нае.

 Папярэдняя праца нарыхтоўшчыкаў па ін­фармаванні насельніцтва, відаць, дала плён, бо на прамую лінію паступі­ла толькі адно пытанне:

  — Дзе можа жыхар райцэнтра здаць яблыкі з уласнага саду?

 Патэлефанаваўшай жы­харцы Сянна старшыня спажывецкага таварыства даў наступны адказ:

 — Яблыкі прымаюць у любым прадуктовым магазіне горада (акрамя ўніверсамаў «Родны кут» і «Кантынент»). Пажадана толькі адсартаваць раннія гатункі ад позніх.

 (Ад рэд. Летняя сада­ві­на знаходзіць збыт у абласным цэнтры. А познія яблыкі (больш якас­­ныя) выкарыс­тоў­ваюцца мясцовым перапрацоўчым цэхам для вырабу палепшаных гатункаў віна.) Здаць яблыкі можна і  непасрэдна ў гэты цэх.

 P.S. Дарэчы, здатчыкам трэба мець даведку аб наяўнасці ўласнага садовага ўчастка: з сельскага Савета — вяскоўцам, з райвыканкама (сектар «Адно акно») — гараджанам. Пры адсутнасці даведкі з налічанай за яблыкі сумы спаганяецца падаходны падатак.

 Таццяна Буракова.