Езафатаў ці Папкоў? Рашаць нам!

Камісія Сенненскай выбарчай акругі № 30 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання 22 жніўня правяла чарговае пасяджэнне.

 На яго былі запрошаны і прысутнічалі акрэдытаваныя наглядальнікі за выбарамі, а таксама Дзмітрый Езафатаў і Аляксандр Папкоў, якія падавалі  на разгляд у камісію дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Пры іх вывучэнні ніхто з членаў камісіі не знайшоў парушэнняў. А таму камісія аднагалосна зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты:

 Езафатава Дзмітрыя Уладзіміравіча, 1980 года нараджэння, індывідуальнага прадпрымальніка, які жыве ў Віцебскім раёне, члена ліберальна-дэмакратычнай партыі.

 Папкоў Аляксандр Андрэевіч, 1948 года нараджэння, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, жыве ў горадзе Мінску, беспартыйны.

  На пасяджэнні камісіі зацверджаны тэкст бюлетэня для галасавання і яго памер, праведзена жараб’ёўка па выступленнях у тэлерадыёэфіры. Згодна з ёй першым будзе выступаць Дзмітрый Езафатаў. Ад дэбатаў кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся.                                                               

 НА ЗДЫМКУ: кандыдаты ў дэпутаты (злева направа) Аляксандр Папкоў і Дзмітрый Езафатаў.