У Сянне стартуе летняя спартакіяда. Прыходзьце «пахварэць»!

У суботу, 25 жніўня, на стадыёне Сенненскай СДЮШАР будзе праведзена летняя спартакіяда працоўных калектываў г.Сянно і зборных каманд сельскіх Саветаў.

 Удзельнікі спаборніцтваў выступяць у дзвюх групах: арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна і зборныя каманды сельскіх і пасялковага Саветаў.

 Прымуць удзел у спартакіядзе  жыхары, якія пастаянна пражываюць або працуюць на тэрыторыі сельсавета і  г.п. Багушэўск.  Выступіць за каманды працоўных калектываў маюць права ўсе, хто працуе на дадзеным прадпрыемстве і пенсіянеры, якія пайшлі на пенсію з гэтага калектыву.

Ірына ГАРБАЧОВА.