У выбарчую камісію Сенненскай акругі № 30 дакументы на рэгістрацыю паступілі ад дзвюх асоб

Завяршыўся чарговы этап выбарчай кампаніі. 13 жніўня было апошнім днём, калі грамадзяне, якія мелі намер зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, маглі падаць неабходныя дакументы ў выбарчыя камісіі. З 14 па 23 жніўня вядзецца праверка дакументаў і рэгістрацыя кандыдатаў.

 Напомнім, вылучыць кандыдатаў у дэпутаты можна было ад працоўнага калектыву ці палітычнай партыі і шляхам збору подпісаў.

 У выбарчую камісію Сенненскай акругі № 30 дакументы паступілі ад дзвюх асоб:

 Папкова Аляксандра Андрэевіча, 1948 года нара­джэння, мінчаніна, беспартыйнага, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, члена Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту. Ён вылучаўся шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў Сенненскага, Талачынскага і Лёзненскага раёнаў;

 Езафатава Дзмітрыя Уладзіміравіча, 1980 года нараджэння, жыхара Віцебскага раёна, індывідуальнага прадпрымальніка, члена ліберальна-дэмакратычнай партыі. Яго кандыдатам у дэпутаты вылучыла партыя.

 Ініцыятыўная група, якая была зарэгістравана ў Сенненскай выбарчай акрузе № 30 і займалася зборам подпісаў у падтрымку вылучэння жыхара Віцебскага раёна Васіля Генадзьевіча Скіндзерава ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, неабходныя дакументы ў камісію не падавала.

 Як мяркуецца, рэгістрацыя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца 22 жніўня.

 Этап перадвыбарнай агітацыі будзе доўжыцца з 24 жніўня па 22 верасня. У гэты перыяд прадугледжваецца правядзенне сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты, масавых мерапрыемстваў, выступленне кандыдатаў у дэпутаты ў сродках масавай інфармацыі, агітацыя з боку давераных асоб, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, грамадзян. Каб стварыць спрыяльныя ўмовы для перадвыбарнай агітацыі, раённым выканаўчым камітэтам па ўзгадненню з акружной выбарчай камісіяй прыняты шэраг рашэнняў, якімі вызначаны памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, для правядзення перадвыбарчых сходаў; вызначаны месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і правядзення па заяўнаму прынцыпу  масавых мерапрыемстваў (сходаў, мітынгаў, пікетавання), што будуць арганізоўвацца кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі. Больш падрабязна з рашэннямі можна пазнаёміцца на сайтах райвыканкама і нашай газеты.

Все материалы номера читайте в «ГС» №65 за 18 августа 2012 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *