У Багушэўскім с/с Сенненскага раёна новы ўчастковы

На пасаду ўчастковага інспектара міліцыі Багушэўскага сельсавета прызначаны Яўген Юр’евіч Хацько.

 Лейтэнант міліцыі сёлета скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

 Новы ўчастковы прыступіў да сваіх абавязкаў 13 жніўня. Звярнуцца да яго можна па тэлефоне 4-53-89.