Cа студэнцкай лаўкі – на пасаду кіраўніка

Ужо год працуе галоўным бухгалтарам ПП «Дружбінец» віцябчанка Вольга Гетманава (на здымку), выпускніца Беларускай  сельгасакадэміі.

  Маладая дзяўчына прыехала на Сенненшчыну па размеркаванні. І хоць была магчымасць застацца працаваць у абласным цэнтры ў якасці радавога бухгалтара, Вольга вырашыла рызыкнуць і пайсці на кіруючую пасаду ў тады яшчэ незнаёмае  ёй прадпрыемства. Падставы для гэтага і ўпэўненасць у сваіх сілах у дзяўчыны былі.

 Па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» Вольга закончыла акадэмію з «чырвоным» дыпломам. У час вучобы ўдзельнічала ў шматлікіх спартыўных спаборніцтвах, займалася лёгкай атлетыкай і дзюдо. Была старшынёй жыллёва-бытавой камісіі прафкама студэнтаў, за што атрымлівала імянную стыпендыю Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК. Яе фотаздымак размяшчаўся на Дошцы гонару сельгасакадэміі. У багажы былі і  надрукаваныя навуковыя артыкулы, у тым ліку і ў расійскім зборніку. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Вольга Гетманава ўдастоена звання «Ганаровы выпускнік». Як выдатніца, пабывала ў Мінску на Прэзідэнцкім балі выпускнікоў.

 На Сенненшчыне Вользе працаваць падабаецца. Прынялі яе ў Нямойце добра, хоць спачатку не ўсе сур’ёзна ўспрымалі маладога бухгалтара-кіраўніка. Але воля, вытрымка, стараннасць, шырокія тэарэтычныя і камп’ютарныя веды развеялі сумненні як у кіраўніцтва прадпрыемства, так і падначаленых. За год, прызнаецца Вольга, змагла ўнесці значны ўклад у бухгалтарскую справу прадпрыемства, напрыклад, цалкам аўтаматызавала асабісты ўчастак. Вельмі ўдзячна Вольга свайму намесніку Таццяне Кавалеўскай, якая з першых дзён дапамагала маладому спецыялісту, падтрымлівала, заступалася за яе і, безумоўна, усяму бухгалтарскаму калектыву, дырэктару ПП «Дружбі­нец» Аляксандру Басякову.

 Жыве дзяўчына ў Сянне. Па-ранейшаму цікавіцца культурным і спартыўным жыццём. Гуляе ў валейбол, ужо выступала за раён на спаборніцтвах. Удзельнічала і ў мясцовых нямойтаўскіх кірмашах. Расказамі пра вясковыя вяселлі здзіўляе сваіх сяброў-гараджан.

 За строгім кіраўніцкім характарам Вольгі праглядваюцца і яўныя дзявочыя «слабінкі».

 — Я цаню ў людзях сумленасць, праўдзі­васць, дабрыню. Нельга падманваць другога, калі не жадаеш сам быць падманутым. Неразумна крыўдзіцца па дробязях, трэба ўсё дараваць. Нават хлусню і здрадніцтва, — па-хрысціянску філасофствуе Вольга Гетманава.

 Сябе Вольга лічыць крыху педантычнай  (у рабочых момантах), не падабаецца, калі яе не разумеюць. «У нечым я кар’ерыстка, у тым сэнсе, што пакуль мяне цікавіць кар’ера, праца, таму не спяшаюся выйсці замуж. Я, па натуры, — лідар, са мной складана канкурыраваць. Мала сустракала хлопцаў, якія па-сапраўднаму цікавяць мяне, могуць па-мужчынску адстойваць свой пункт гле­джання».

  Чым больш размаўляла з Вольгай, тым больш здзіўлялася ёй. Аказваецца, яна — сапраўды меламан. Толькі падабаецца дзяўчыне не замежныя топ-хіты ці «Рукі ўверх», а стары добры рускі  рок: «Наўцілус Пампіліус», «ДДТ», «Сплін», «Бі-2», нават, «Кароль і блазан». Слухае яна і «The Prodigy», Мэрліна Мэнсана, Расмуса… Як супрацьлегласць «цяжкай»  музыцы — гумарыстычная праграма «Comedi Club», якую любіць глядзець Вольга. Акрамя розных нарматыўных дакументаў, захапляецца творчасцю М.Булгакава, А.Чэхава і інш.

 Зазірнуўшы ва ўнутраны свет дзяўчыны, пераканаўшыся ў імкненні ўпарта працаваць, можна з упэўненасцю гаварыць, што Вольга пойдзе па кар’ернай лесвіцы далёка ўверх. На бліжэйшы ж час Вольга Гетманава думае застацца ў раёне і пасля належнага тэрміну адпрацоўкі. А таму застаецца спадзяванне, што на Сенненшчыне дзяўчына зной­дзе не толькі любімую справу, але і жаночае шчасце.

Ірына ГАРБАЧОВА

Cа студэнцкай лаўкі – на пасаду кіраўніка: 5 комментариев

  • Понедельник, 6 авг., 2012 в 09:26
    Permalink

    Спасибо))) приятно!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Понедельник, 6 авг., 2012 в 17:41
    Permalink

    Кто такой Расмус? или это имелось ввиду группа «The Rasmus»? А юмористическая передача наверно «Сomedy club».

    Ирина, вы в следующий раз «погуглите» чтобы иметь хотя бы общее представление о чем пишете.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 7 авг., 2012 в 12:56
    Permalink

    Знаете, как раз в разных источниках написано по разному, но спасибо за критику и предложение «погуглить»:))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 7 авг., 2012 в 23:04
    Permalink

    ‘пакуль мяне цікавіць кар’ера, праца, таму не спяшаюся выйсці замуж.’
    Звучит как крик о помощи.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Понедельник, 3 сен., 2012 в 13:39
    Permalink

    никакого крика о помощи нет))))))официальная версия такова!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *