Крымінальная хроніка ад Сенненскага РАУС

Беражыце свой аўтамабіль

Узбуджана крымінальная справа ў адносіне невядомага злачынцы, які шляхам свабоднага доступу з аўтамабіля «Фальксваген-Джэта, жыхара райцэнтра, што знаходзіўся ў двары дома па вуліцы Чырвоны Кастрычнік, тайна ўкраў 2 аўтамабільныя дыскі з  пакрышкамі маркі «Белшына».

 …і мабільны тэлефон

 21 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне ад жыхара в.Курына Віцебскага раёна аб тым, што ноччу з хаты яго цёткі ў вёсцы Перакопава Сенненскага раёна ўкрадзены мабільны тэлефон. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена — крадзёж ма­більнага тэлефона здейснілі непаўналетні жыхар вёскі Перакопава і жыхар вёскі Сапегі, 1994 года нараджэння.

 Прапаў мабільны тэлефон і ў непаўналетнега жыхара Сянна.

 Па абодвух фактах праводзяцца праверкі.

З цялеснымі пашкоджаннямі — у бальніцу

 21 ліпеня дзяжурная медсястра прыёмнага пакоя Сенненскай ЦРБ двойчы звярталася ў дзяжурную часць РАУС. Першы раз у сувязі з тым, што ў бальніцу быў дастаўлены з дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа» жыхар вёскі Алексінічы. З дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, пералом трэцяга рабра?»  трапіла ў бальніцу жыхарка вёскі Сінягорская.

 Падчас праверкі міліцыянеры ўстанавілі, што мужчыне цялесныя пашкоджанні нанёс аднавясковец, жанчыне — сужыцель.

 Па абодвух фактах праводзяцца праверкі.   

Страты мелі месца

 На грамадзяніна К., вадзіцеля ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 20» г. Сянно, 21.07.2012 года ў 16 гадзін 15 мінут быў складзены адміністрацыйны матэрыял. Справа ў тым, што ён па вуліцы Савецкай райцэнтра перавозіў зерне на аўтамабілі з дрэнна загерметызаваным кузавам: мелі месца страты зерня пры транспарціроўцы новага ўраджаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *