Ідзе збор подпісаў

У гэтыя дні, зарэгістраваныя акруговымі выбарчымі камісіямі ініцыятыўныя групы, вядуць збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 На Віцебшчыне рашылі актыўна папрацаваць з выбаршчыкамі да пачатку агітацыйнай кампаніі 39 прэтэндэнтаў на кандыдацкі статус, што складае каля 3 чалавек на месца.

 Значыць агітацыйная кампанія, якая пачнецца ў трэцяй дэкадзе жніўня, абяцае быць напружанай. Але яшчэ, напэўна, скарыстаюць права вылучаць сваіх прэтэндэнтаў палітычныя партыі і працоўныя калектывы (тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты заканчваецца 13 жніўня).

 Ідзе вылучэнне  ў склад участковых выбарчых камісій. Скарыстацца правам дэлегіраваць у іх сваіх прадстаўнікоў палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне (шляхам падачы заявы) змогуць да 5 жніўня ўключна. Рашэнні аб утварэнні ўчастковых выбаркамаў будуць прымацца мясцовымі органамі ўлады не пазней 8 жніўня.