“Белсельэнерга” ў Сянне
Рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства «Белсельэнерга» адкрыла ў райцэнтры свой цэх. Пакуль што ў якасці паштовага адрасу выкарыстоўваецца будынак па вуліцы Чырвонаармейская, што належыць раённаму вузлу электрасувязі.
Залічаны ў штат першыя высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія гатовы выконваць электрамантажныя работы на прадпрыемствах незалежна ад сферы іх дзейнасці і формы ўласнасці. Акрамя гэтага яны маюць магчымасць весці на аб’ектах электрафізічныя вымярэнні, будуць займацца пастаўкай электраабсталявання, расходных матэрыялаў. А значыць, штат работнікаў будзе пашырацца, што павінна зацікавіць кваліфікаваных электрыкаў.