У Сянне змяніўся маршрут гарадскога грамадскага транспарту

У мэтах бяспекі, а таксама вызвалення цэнтра горада ад вялікай колькасці транспарту зменіцца схема руху гарадскога аўтобуса.

   Аўтобус будзе «хадзіць» ад станцыі аўтавакзала да бальніцы па вуліцах Машэрава (да магазіна «Будаўнік»), Назаранкі, Кастрычніцкай. Ад бальніцы да інтэрната аўтобус пойдзе ў адваротны бок па гэтым жа маршруце, далей -— без змен.  Пабудаваны дадатковыя прыпынкі. Прыпынак побач з рэстаранам плануецца скараціць.