З “каралевай спорту” па жыцці

Лёгкая атлетыка — адзін з самых папулярных відаў спорту. У шырокіх колах яго аматараў яна носіць тытул — каралева спорту.

 Лёгкай атлетыкай у 15 групах Сенненскай СДЮШАР займаюцца 143 чалавекі. За апошнія гады найлепшых рэзультатаў дасягнулі неаднаразовыя прызёры абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы Галіна Васілёнак, Дзіяна Філіповіч, Дзмітрый Зязюлін, Аліна Сабалеўская( 1997-1999 г.н.). Іх партрэты змешчаны на Дошцы гонару спартыўнай школы г.Сянно. Галоўны трэнер маладых спартсменаў Віктар Васілёнак. 

 Галіна Васілёнак, якая спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі, увайшла ў састаў зборнай вобласці па лёгкай атлетыцы ў сваёй узроставай групе. У сёлетняй рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы абласная зборная заняла чацвёртае месца. На дыстанцыях  паўтара і тры кіламетры Галіна была пятай.

 У гэтым годзе Галіна Васілёнак, Аліна Сабалеўская (в.Багданава), Дзіяна Філіповіч (Сянно) будуць працягваць займацца лёгкай атлетыкай у Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, Дзмітрый Зязюлін (Сянно) — у Магілёўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

 Вучэбна-трэніровачныя базы Сенненскай СДЮШАР існуюць і ў іншых населеных пунктах раёна: аграгарадку Ходцы, вёсках Машчоны, Полымя, Янова, Свабоднае (школа-інтэрнат).

Ірына ГАРБАЧОВА.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа)Галіна Васілёнак, Дзіяна Філіповіч, Аліна Сабалеўская.

З “каралевай спорту” па жыцці: 1 комментарий

  • Четверг, 2 авг., 2012 в 21:20
    Permalink

    А с виду — сёстры.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *