Сенненскія камунальнікі: Калі грошы будуць, тады і зробім…

Тэма добраўпарадкавання зон адпачынку да купальнага сезона ўзнімалася ў артыкуле «Цаніць і паважаць людскую працу» (№47 ад 16.06.2012 года). На дзень рэйду цвёрдыя бытавыя адходы на палігоне за в.Обаль РУП ЖКГ не падбуртоўваліся, засмечвалася непрызначаная для гэтых мэт тэрыторыя, а цэнтральны пляж возера Сенненскае, які замацаваны за жылкамунгасам, не меў малых архітэктурных форм, некаторых неабходных зручнасцяў для адпачываючых.

 Пасля афіцыйнага запыту рэдакцыі для рэагавання на недахопы мы атрымалі адказ ад РУП ЖКГ.

 «Адміністрацыя пільна сочыць за тым, як райгазета асвятляе гаспадарчую дзейнасць нашага прадпрыемства, — гаворыцца ў адказе, падрыхтаваным намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУП ЖКГ Мікалаем Кротавым.  — Мы азнаёмлены са зместам данага крытычнага матэрыялу. Працаўнікі прадпрыемства зробяць усё залежнае ад іх, каб месца збору цвёрдых бытавых адходаў мела належны выгляд і палігон за в.Обаль адпавядаў свайму прызначэнню. Смецце павінна ўтылізавацца згодна выпрацаваным правілам».

 Што датычыцца добраўпарадкавання цэнтральнага пляжа возера Сенненскае, то ў лісце ад РУП ЖКГ было зазначына: «Калі прадпрыемства будзе мець матэрыяльныя сродкі, тады і будуць пабудаваны атрыбуты (так у арыгінале) для адпачынку людзей на цэнтральнай купальні возера Сенненскае, напрыклад, як у зоне адпачынку ля возера Святое…».

  Такі вось адказ, які рэдакцыя пакідае без каментарыя. Запрашаем зрабіць гэта нашых чытачоў.

 

Все материалы номера читайте в «ГС» за 27 июля 2012 года, №59

Сенненскія камунальнікі: Калі грошы будуць, тады і зробім…: 1 комментарий

  • Суббота, 28 июль, 2012 в 15:56
    Permalink

    Всё равно всё разломают «отдыхающие». Разломают и замусорят.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *