ФК “Будаўнік” спадзяецца на перамогу

Заканчваецца першы круг чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Згодна турнірнай табліцы сенненская каманда «Будаўнік»  на другім месцы.

 За плячыма нашых футбалістаў шэсць гульняў, у пяці з якіх  ФК «Будаўнік» атрымаў перамогу над сапернікамі, у апошняй — паражэнне. Паддаліся сенненскія футбалісты глыбоцкай камандзе «Азярцы», якая дагэтуль таксама нікому не прайгравала. На 65-й хвіліне глыбачанін прама з вуглавога ўдару забіў у дальні вугал сенненскіх варот рашаючы гол. Разгневаны «Будаўнік» настоліва  атакаваў сапернікаў, але лік не змяніўся да канца матча.

  Пакуль  першы радок турнірнай табліцы займаюць глыбачане, але  мы спадзяёмся, што сенненская каманда вырвецца наперад. Апошні тур першага круга для ФК «Будаўнік» завершыцца 27 ліпеня гульнёй з камандай «Экамол» Аршанскага раёна.

 Ірына ГАРБАЧОВА.

Все материалы номера читайте в «ГС» за 27 июля 2012 года, №59