Умалотны рапс не ўсюды

На канец мінулага тыдня сельгасарганізацыі раёна ўбралі каля 50% пасеваў рапса пры сярэдняй ураджайнасці 16,1 цэнтнера з гектара. Намалочана 2013,7 тоны зерня.

 Асабліва высокімі намалотамі радуе маслічная культура земляробаў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі. З 48 гектараў пры агульнай плошчы пасеваў 84 гектары тут намалацілі 166,4 тоны масланасення. Гэта значыць, што ўраджайнасць аднаго гектара складае 34,7 цэнтнера. Абнадзейваючы старт у ПП «Дружбінец». Першыя 68 гектараў далі па 29,6 цэнтнера.

 А вось у ААТ «Белая Ліпа» завяршаюць уборку рапса. Са 120 гектараў пасеваў убрана 108, на якіх ураджайнасць склала 22,1 цэнтнера. У райаграсервісе абмалацілі 243 гектары пры сярэдняй ураджайнасці гектара 18,3 цэнтнера.

 На жаль, радуюцца высокаму ўраджаю далёка не ўсюды. Каля дзесяці і менш цэнтнераў з гектара збіраюць у акцыянерных таварыствах «Пурплева», «Кругляны», «Бяленева», «Літусава», КУСГП імя Гараўца.