Кіраўнік раёна акрэсліў планы на будучыню Сенненшчыны

Дэмаграфічная сітуацыя, што склалася ў апошнія гады ў Сенненскім раёне, стала галоўнай тэмай сустрэчы інфармацыйнай групы з калектывам РПУ «Сяннорайгаз». 

Сярод прадстаўнічых гасцей прадпрыемства былі намеснік дырэктара ЦБУ №218 філіала 200 ААТ «ААБ «Беларусбанк» Злата Шацько, начальнік раённага ад­дзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Карасікаў, начальнік аддзела па зваротах грамадзян райвыканкама Людміла Макоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Віктар Кадыш. Узначаліў групу старшыня Сенненскага выканаўчага камітэта Віктар Цапота.

 Супрацоўнікі райгаза па­знаёміліся са статыстычнымі лічбамі, а таксама даведалі­ся пра меры, што прымаюцца ў раёне па стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі. Кіраўнік раёна, у сваю чаргу, засяродзіў увагу прысутных на асноўных негатыўных момантах: нізкая нараджальнасць, адсутнасць працоўных месцаў і недастатковая заработная плата, з чаго вынікае актыўная міграцыя насельніцтва. Тым не менш, на Сенненшчыне ёсць, дзе прыкласці рукі, адзначыў Віктар Цапота. У прыватнасці, на 11 фермах, дзе вядуцца актыўныя будаўнічыя работы, сёння працуюць чамусьці прыезжыя спецыялісты. У той час сенненцы з’язджаюць у Расію.

 Кіраўнік рэгіёна таксама спыніўся і на надзённых праблемах раёна, расказаў аб перспектывах яго развіцця. Так, на наступны год рыхтуецца маштабная праграма па развіцці інфраструктуры раённага цэнтра. Значныя сродкі абяцае выдаткаваць вобласць. У тым ліку ў планах будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з плавацельным басейнам, мадэрнізацыя гарадскога стадыёна, работы па добраўпарадкаванні вуліц і аб’ектаў гарадской забудовы.

 Асаблівую ўвагу кіраўніцтва раёна надае развіццю малога і сярэдняга бізнэсу.

 Сярод актуальных тэм, якія былі ў цэнтры ўвагі, парламентскія выбары і ўборачная кампанія. У сувязі з апошняй Віктар Уладзіміравіч звярнуўся да газавікоў з просьбай аказаць падтрымку падшэфным сельгасарганізацыям.

 Пасля сустрэчы кіраўнік раёна правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.                

 

Кіраўнік раёна акрэсліў планы на будучыню Сенненшчыны: 1 комментарий

  • Среда, 25 июль, 2012 в 15:18
    Permalink

    Чакаем-чакаем, ужо каторы год абяцаюць басейн, па дэндрапарку пагугляли, 3д кино паглядзели, засталося паплаваць.. але здаецца хутчэй у Сянно жыхароу не застанецца.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *