Лялечны тэатр ладзіць прадстаўленні на вуліцах Сянна

Гурток «Лялечны» раённага Цэнтра дзяцей і моладзі нярэдка ладзіць тэатралізаваныя прадстаўленні на вуліцах і пдварах горада. Заві­таў ён і на дзіцячую пляцоўку новабудоўляў па вул. Перамогі. Для маленькіх жыхароў і іх бацькоў былі паказаны тры  п’есы па байках Івана Крылова — «Страказа і мурашка», «Воўк і ягня», «Свіння пад дубам». Галоўныя ролі ў іх выконвалі вучні школ горада: Андрэй Гарнак, Крысціна Камандышка, Віка Рога і Насця Шлык. Юным артыстам звычна выступаць на адкрытай пляцоўцы, без мікрафонаў.

 Пасля прадстаўлення маленькія гледачы, якіх вельмі цікавіў працэс стварэння спектакля, змаглі заглянуць за кулісы, паглядзець, як ажываюць лялькі.

 Цэнтр дзяцей і моладзі працуе круглы год. Мэты работы ўстановы  дадатковай адукацыі вызначаюцца дзейнасцю аб’яднанняў па інтарэсах, тэматычных змен аздараўленчага лагера, а таксама забаўляльнымі праграмамі па месцы жыхарства. Педагогі цэнтра ў дварах, на дзіцячых пляцоўках сістэматычна праводзяць розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Таццяна ЛЕКТАРАВА,

педагог дадатковай адукацыі.

На здымку: перад пачаткам спектакля.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *