Значны прыбытак сельгасарганізацыям Сенненшчыны прынясе піваварны ячмень

Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 38 ад 18 чэрвеня 2012 года павышаны закупачныя цэны на піваварны ячмень.

 Закупачная цана на піваварны ячмень павысілася з 1,6 млн  да 1,76 млн рублёў за тону, на жыта  для вытворчасці спірту — з 1,135 млн да 1,25 млн рублёў, на фуражнае жыта  для вытворчасці спірту — з 0,925 млн да 1,02 млн рублёў, на  фуражную пшаніцу — з 1,25 да 1,375 млн рублёў.

 Пастановай вызначана таксама закупачная цана кукурузы для вытворчых мэт:  кошт тоны кукурузы першага класа складае 2,3 млн, другога — 2,1 млн, трэцяга (для перапрацоўкі ў камбікармы і на кармавыя мэты) — 1,9 млн рублёў.

 У раёне магчыма і не складуцца ўмовы для атрымання зерня кукурузы.  а вось, напрыклад, піваварны ячмень на 970 гектарах паспявае ў ААТ «Белая Ліпа», «Сінягорскае», «Бяленева», «Сенненскі  райаграсервіс». Самы вялікі клін піваварнага ячменю пасеяны ў прыватным прадпрыемстве «Дружбінец» — 300 гектараў. Своечасова яго ўбраць і галоўнае не сапсаваць піваварныя якасці ў ходзе падпрацоўкі зерня — задача № 1 кожнага паважаючага сябе агранома і аператара зернесушыльнай устаноўкі.

 Супрацоўнічаючы са спіртавой і піваварнай прамысловасцямі можна значна ўзняць рэнтабельнасць збожжавай галіны і папоўніць грашыма грамадскія касы.