За паўгода на Сенненшчыне затрымлены 24 самагоншчыкі

За 6 месяцаў бягучага года ў Сенненскім раёне за выраб, захаванне і незаконную рэалізацыю алкаголю, самагону і самагоннай брагі да адказнасці прыцягнуты 24 грамадзяні­на, у мінулым годзе — 23. Згодна з п.2.18 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №11 ад 09.09.2005 года за да­дзеныя дзеянні прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. За захаванне спіртаўтрымліваючай вадкасці, брагі, а таксама самагоннага апарата накладваеца адміністрацыйнае пакаранне (арт.12.43 КаАП РБ) — штраф у памеры да 30 базавых.

 Міліцыя канфіскавала і знішчыла 4 самагонныя апараты, 5837,5 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці. У параўнанні з мінулым годам  гэта лічба значна меншая.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *