Губернатар Віцебскай вобласці падарыў Яноўскай дзіцячаму саду-школе камп’ютарны клас

 У канцы вясны падчас свайго візіту на Сенненшчыну Аляксандр Косінец пабываў у Яноўскай дзіцячым садзе-школе. Пасля знаёмства з матэрыяльнай базай установы Аляксандр Мікалаевіч паабяцаў паднавіць яе інфармацыйна-тэхнічны бок.

 Зусім нядаўна прынтэр, сканэр, а таксама 11 сучасных вадкакрышталічных камп’ютараў з’явіліся ў школе. Падарунак прыйшоўся да месца, бо сёння інфармацыйная граматнасць — своеасаблівы пропуск не толькі ў вялікі свет ведаў, але і ў дарослае жыццё.

 Старая тэхніка пойдзе на ўнутранае карыстанне школы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.