Сенненскі ОСВОД: прыняўшы на грудзі — не лезь у ваду

Не далей як у мінулым нумары раённай газеты «Голас Сенненшчыны» мы паведамлялі аб трагедыях, што адбылі­ся ўноч з 6 на 7 ліпеня на возеры Сенненскім, а на наступны дзень — і на возеры Серакаратнянскае Багушэўскага сельсавета. Малады хлопец ва ўзросце 18 гадоў і мужчына ва ўзросце 41 года сталі ахвярамі вады і хутчэй за ўсё  па ўласнай бяспечнасці, бо знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. 

Не паспелі заціхнуць страсці вакол гэтых выпадкаў, як зноў «прыляцела» страшная навіна з Ходцаўскага сельсавета, дзе на возеры Ліпна з лодкі выпаў і патануў віцябчанін Ш., які таксама, знаходзячыся пад моцным градусам вырашыў парыбачыць.

 Ледзьве не стаў «госцем Нептуна» яшчэ адзін сенненскі рыбалоў-аматар. У адзін з дзён на мінулым тыдні нечакана пайшоў праліўны дождж, наляцеў шквалісты вецер, на возеры Сенненскае ўтварылася  хваля вышынёй да 70 сантыметраў. З берага рыбакоў папярэджвалі аб магчымых наступствах: адзін прычаліў да берага, другі  працягваў сваволіць. Перакуліць яго лодку не далі толькі грузы-якары, якія ён у паніцы забыў падняць. Разам з імі лодку прыбіла да берага, а магло круціць у вадзе, як шчэпку.

 Як паведалялася ў сродках масавай інфармацыі, у Беларусі толькі за пяць спякотных дзён (з 4 па 8 ліпеня) патанулі 81 чалавек. Сумная статыстыка гэтага года і па Віцебскай вобласці. Тут за шэсць месяцаў ахвярамі вады сталі 64 чалавекі, у тым ліку 8 — непаўналетніх.

 І самае крыўднае, што тапельцы ў сваёй большасці самі не турбуюцца аб захаванні жыцця. Груба парушаюць элементарныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах. Напрыклад, строга забараняецца ў стане алкагольнага ап’янення не толькі купацца, рыбачыць, але і знаходзіцца на берагах вадаёмаў. Рыбакі-аматары абавязаны мець выратавальныя жылеты. Аднак, як паказаў апошні выпадак на возеры Сенненскае, у лодцы, магчымай ахвяры, не было ніякіх прасцейшых падручных сродкаў на выпадак непрадбачаных абставін.

 Прагульвацца на лодках нельга ў начны час, седзячы на бартах і без папярэдняй праверкі корпуса на прадмет працякання. Плаўсродкі не павінны знаходзіцца ў зоне купання, перагружацца і г.д.

 Адпачываючым забараняецца: купацца ў забароненых для гэтых мэт месцах рэк, азёр, водасховішчах, сажалках і іншых вадаёмаў; распіваць на пляжы спіртное; заплываць за буі і іншыя знакі, што абазначаюць зону купання; прыгаць у ваду  з лодак, кацераў; плаваць на дошках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах; арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тых, хто купаецца; падаваць ложныя сігналы трывогі.

 Малалетнія не толькі ў вадзе, але і на берагах вадаёмаў павінны знаходзіцца пад пастаянным кантролем дарослых.

 Выратавальнікі імкнуцца прыйсці на дапамогу ўсім, але наш пост ОСВОДа дзейнічае толькі на абсталяваным пляжы возера Сенненскае. Вадаёмаў жа ў раёне шмат. Таму перш, чым скокнуць у ваду, трэба падумаць, а хто акажа мне дапамогу ў экстранным выпадку.  Заўсёды лепш разлічваць на свае сілы і практычную абачлівасць.

Уладзімір  Станкевіч, старшыня

раённага

грамадскага аб’яднання ОСВОД