Дэпутаты скінуліся і падарылі выхаванцам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Сенненскага ТЦСАН “лічбавік”

У канцы чэрвеня прэзідыум раённага Савета дэпутатаў разглядаў работу Тэры­та­рыяльнага цэнтра сацыяльнага аб­слугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна. Пры гэтым члены прэзідыума наведвалі аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў аграгарадках Ходцы і Багданава, а таксама аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў. Пры прэзентацыі апошняга шмат гаварылася аб добра­чыннай спонсарскай  дапамозе з боку арганізацый, устаноў і асобных грамадзян раёна, за што ім вельмі ўдзячныя маладыя людзі з абмежаванымі маг­чымасцямі. І тут узнікла няёмкая сітуацыя: члены прэ­зідыума, быццам, у гасцях,  але без падарунка, хаця візіт насіў звычайны рабочы парадак. І вось члены прэзідыума параіўшыся вырашылі  зрабіць  прэзент. Неўзабаве была набыта і ўручана лічбавая фотакамера.

 НА ЗДЫМКУ: старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга ў прысутнасці некаторых членаў прэзідыума ўручае падарунак наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў лічбавую фотакамеру.