Чаму закрылі Багушэўскі дом творчасці

За два тыдні да дня маючай адбыцца XXVII сесіі раённага Савета дэпутатаў 26 склікання, на якой меркавалася разгледзець дэмаграфічную сітуацыю ў раёне і меры па яе стабілізацыі, на старонках раённай газеты «Голас Сенненшчыны» пад загалоўкам «Чакаем вашых прапаноў» была змешчана інфармацыя, згодна з якой дэпутаты Саветаў пярвічнага ўзроўню, прадстаўнікі грамадскасці яшчэ да прыняцця нейкага рашэння чарговай сесіяй маглі выказаць свае меркаванні і прапановы па сутнасці пытання.

У раённы Савет дэпутатаў паступіла прапанова: даць інфармацыю ўдзель­­нікам сесіі, а затым праз раённую газету грама­дзянам раёна аб лёсе ўстановы дадатковай адукацыі «Багушэў­скі цэнтр дзяцей і моладзі», што мы і робім, спасылаючыся на даведку, дадзеную ўдзельнікам раённага форуму аддзела адукацыі райвыканкама.

 Сёння ў раёне працуе дзве ўстановы дадатковай адукацыі: «Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» і «Багушэўскі цэнтр дзяцей і моладзі». Ні ў адным раёне Віцебскай вобласці няма дубліруючых устаноў дадатковай адукацыі. Такую раскошу, як на Сенненшчыне, не могуць дазволіць сабе нават больш моцныя ў эканамічным плане рэгіёны.

 У 2011-2012 навучальным годзе ў багушэўскім цэнтры дзейнічалі 27 аб’яднянняў па інтарэсах, прычым 14 — непасрэдна ў 6 школ раёна і 13 — на базе ўстановы дадатковай адукацыі, якія наведвалі 483 школьнікі, што складае каля 19 працэнтаў ад агульнага ліку навучэнцаў раёна. З 22 педагогаў  багушэўскага цэнтра  18 — педагогі-сумяшчальнікі, г. зн. працуюць у іншых навучальных установах, і 4 педагогі — штатныя.

 Памяшканне, у якім размяшчаецца багушэўскі цэнтр, было пабудавана ў 1938 годзе, не мае цэнтральнага водазабеспячэння і каналізацыі. Пабудова мае стопрацэнтны знос, праводзіць яе рэканструкцыю няма сэнсу, бо яна эканамічна не абгрунтавана.

З мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў на ўтрыманне ўстаноў адукацыі, ухілення дубліравання ў рабоце ўстаноў дадатковай адукацыі, прынята рашэнне раённага выканаўчага камітэта: да 1 верасня бягучага года УДА «Багушэўскі цэнтр дзяцей і моладзі» лік­відаваць. Пры гэтым за­крыццё цэнтра не знізіць паказчыкі занятасці дзяцей у аб’яднаннях па інтарэсах  у Багушэўску і навакольных вёсках будуць выкарыстоўвацца свабодныя ў другой палове дня памяшканні багушэўскіх сярэдніх школ.

 P.S. Чытаць далей у «ГС» №55 ад 14 ліпеня 2012 года