Сенненскія школьнікі падарылі роднаму гораду пакрывала-абярэг

Завяршаючым этапам раённага праекта «Я — патрыёт Сенненшчыны» стаў конкурс квілтаў «Роднай зямлі матывы».

Адраджэнне і прапаганда традыцый нацыянальнай культуры, фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові і павагі да малой радзімы, эстэтычнае выхаванне моладзі і фарміраванне мастацкага густу — такія мэты ставілі арганізатары гэтага мерапрыемства Сенненскі цэнтр дзяцей і моладзі і дырэктар установы Валянціна Каржыцкая, якой належыць ідэя конкурсу. Вынікам стала стварэнне ўнікальнага сенненскага пакрывала-абярэгу, у палатно якога ўвайшлі лепшыя квілты.

 У конкурсе прынялі ўдзел вучні 17 школ і раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

 Юныя майстры выка­рыс­тоў­валі тэхніку шыцця стужкамі, абрэзкавую тэхніку, бісер, пайеткі, вязанне і г.д.

 Сенненскае пакрывала-абярэг было паднесена ў якасці падарунка кіраўніку раёна Віктару Цапоце ў час святкавання 570-годдзя з дня заснавання горада Сянно.

 А пераможцамі конкурсу квілтаў «Роднай зямлі матывы» ў розных узроставых катэгорыях прызнаны вучні цэнтра дзяцей і моладзі, Машканскай і Ходцаўскай школ. Лепшую калектыўную работу прадставіла Машчонская школа.

 Таццяна Буракова.

 P.S. Чытаць далей у «ГС» №55 ад 14 ліпеня 2012 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *