Беліцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа атрымала падарунак ад Нацыянальнага банка і Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Дзякуючы старшыні Праўлення Нацбанка  На­дзеі Ермаковай, ад­мі­ністрацыі галоўнай біб­ліятэкі краіны, у прыватнасці, загадчыцы сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання ад­дзела камплектавання фондаў Марыяне Жукоўскай, кніжны фонд школьнай бібліятэкі папоўніўся на 220 паасобнікаў. Перадача кніг, а сярод іх дапаможнікі па школьных прадметах, энцыклапедыі,  мастацкая літаратура, прай­шла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларускую кнігу — у рэгіёны». Яе ініцыятарам выступіла Нацыянальная бібліятэка.

 Мясцовыя школьнікі з задавальненнем карыстаюцца падоранай літаратурай, а супрацоўнікі навучальнай установы не перастаюць дзякаваць удзельнікам акцыі за цудоўны падарунак і прызнаюцца, што для школьнай біб­ліятэкі — гэта сапраўды неацэнная дапамога. Па сутнасці, яна з’яўляецца першым і, нярэдка, адзіным звяном у далучэнні дзяцей да чытання, а для дасягнення гэтай высокай мэты многа кніг не бывае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *