За 3 дні ў сенненскіх азёрах патанулі тры чалавекі. Усе трое ўжывалі алкаголь

Уноч з 6 на 7 ліпеня на возеры Сенненскае ахвярай вады стаў малады  хлопец. Васемнаццацігадовы юнак весела бавіў час, сустракаючы з кампаніяй сабе падобных Купалле. Дзесьці бліжэй да 4 гадзін раніцы вырашыў стомленае бяссонніцай цела і затуманеную алкаголем галаву асвяжыць у прахалодзе вады. Сябрукі яго не спынілі і нават не заўважылі, як іх таварыша схавала вада.

 8 ліпеня такая ж трагедыя адбылася на возеры Серакаратнянскае, што непадалёку ад вёскі Рабцава  Багушэўскага сельсавета. «Зялёны змій» і ўласная бесшабашнасць адправілі на дно маладога мужчыну, 1971 года нараджэння.

 10 ліпеня, пасля раптоўна надышоўшых праліўнога дажджу і шквалістага ветру, ледзьве не стаў сябрам Нептуна рыбак-аматар. На возеры Сенненскім утварылася хваля вышынёй каля 70 сантыметраў. Добра што рыбак, а яго папярэджвалі з берага, у паніцы забыў пра якарныя  грузы. Таму яго хілае судзёнышка прыбіла да берага, а магло кідаць, бы човен у моры.

11 ліпеня на Ходцаўскім возеры патануў жыхар Віцебска, які прыехаў на рыбалку.  Мужчына выпаў з лодкі. Па папярэдніх дадзеных, перад тым тапелец разам з сябрам ужываў алкагольны напой.

За 3 дні ў сенненскіх азёрах патанулі тры чалавекі. Усе трое ўжывалі алкаголь: 1 комментарий

  • Вторник, 14 авг., 2012 в 18:41
    Permalink

    Это просто ужас! Какой ненормальный писал эту статью??? Вы хоть понимаете о чём вы пишите??? Здесь неуместно показывать своё «мастерство» писать!!!»сустракаючы з кампаніяй сабе падобных «,»сябрам Нептуна»… Люди погибли!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *