Да 100-гадовага юбілею Аляксандра Клячына на доме, дзе ён жыве, сенненскія камуністы ўсталявалі памятную дошку

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Сянне па вуліцы Заводская на доме № 7, дзе жыве Аляксандр Дзмітрыевіч Клячын, па ініцыятыве раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ўстаноўлена памятная дошка. Былому каман­дзіру партызанскага атрада імя Суворава Сенненскай брыгады ў жніўні спаўняецца 100 гадоў, 73 з якіх ён з’яўляецца камуністам.

На цырымонію адкрыцця знака сабраліся не толькі камуністы раённай арганізацыі, родныя, суседзі. Прыйшлі прадстаўнікі мола­дзевых і ветэранскіх грамадскіх арганізацый, працоўнага калектыва райспажыўтаварыства, раённай выканаўчай улады, у прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Перад прысутнымі выступілі Аляксандр Абушкевіч, сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Сяргей Пінчук, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята, Уладзімір Бяляцкі, першы сакратар РК КПБ.

 Памятная дошка на доме — яшчэ адзін напамін аб укладзе Аляксандра Дзмітрыевіча, усяго старэйшага пакалення, якое абараніла радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адрадзіла разбураную краіну.

 

Працяг тэмы ў “ГС” №54 за 10 ліпеня 2012 года