Дапамога сябру прывяла галоўнага агранома адной з сенненскіх гаспадарак на лаву падсудных

 Суд Сенненскага раёна вынес абвінаваўчы прыгавор у адносіне да жыхара Оршы, які працаваў галоўным аграномам у адной з гаспадарак Сенненскага раёна. У адпаведнасці з ч.2 арт. 246 Крымінальнага Кодэкса ён прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія яўна выходзілі за межы правоў і паўнамоцтваў службовых абавязкаў пасадавай асобы, у выніку чаго нанесена значная шкода правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

 У ліпені 2011 года ў групу па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Сенненскага РАУС паступіла аператыўная інфармацыя пра тое, што жыхар Оршы Я. Галіцкі атрымаў фіктыўную даведку, дзякуючы чаму стаў студэнтам сельскагаспадарчай акадэміі. Пачалася праверка, у выніку якой ілжэбрыгадзір быў адлічаны з ВНУ, супраць добраахвотнага яго памочніка ўзбуджана крымінальная справа. Фіналам гісторыі стаў судовы працэс. Я. Галіцкі на ім выступаў як сведка, П. Максімовіч — як падсудны. І хоць віну сваю ён прызнаў толькі часткова, суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады без штрафу, але з пазбаўленнем права займаць пасады, якія маюць на ўвазе выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на два гады. Праўда, з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Суд палічыў, нягледзячы на тое, што дзеянні падсуднага насілі наўмысны характар і выйшлі за межы яго правоў і абавязкаў, маладому чалавеку трэба даць шанц на выпраўленне.

Дзмітрый САМСОНАЎ,

старшы аператыўны ўпаўнаважаны групы БЭЗ Сенненскага РАУС, капітан міліцыі,

Аляксандр ЛАЗЮК, супрацоўнік райгазеты.

Працяг тэмы ў “ГС” №54 за 10 ліпеня 2012 года