1 чэрвеня, у дзень святкавання юбілею горада Сянно, для зручнасці ўдзельнікаў свята зменіцца маршрут руху гарадскога транспарта.

Аўтобус будзе хадзіць па маршруце «Парк Перамогі-Інтэрнат» з інтэрвалам руху 40 мінут (перапынак на абед з 14.30 да 16.30). Першы рэйс ад аўтастанцыі да парку імя 40-годдзя Перамогі, дзе пройдзе святкаванне, адправіцца ў 8.50, а апошні рэйс да  інтэрната — у 19.20.

Потым аўтобус пойдзе па маршруце «Аўтастанцыя-Парк Перамогі» з інтэрвалам 20 мінут. Апошні рэйс ад парку імя 40-годдзя Перамогі — у 24.00.

Прыемнага свята!