У Беларусі МДГА “Сафія” дзейнічае з 1999 года. За гэты час аб’яднаннем рэалізаваны дзясяткі гуманітарных праектаў . Ведаюць пра “Сафію” і на Сенненшчыне. Медыцынскае абсталяванне, бытавыя прылады, набытыя за ахвяраванні замежных валанцёраў, у прыватнасці, маецца ў Багданаўскім аддзяленні штодзённага знаходжання для састарэлых, Багушэўскай абласной туббальніцы. А сёлета спіс адрасатаў добрых спраў “Сафіі” папоўніла аддзяленне штодзённага знаходжання для састарэлых у аграгарадку Ходцы.
Летась у сацыяльнай установе правялі капітальны рамонт памяшкання кухні, у ходзе якога былі выраўнены і аздоблены пліткай падлога і сцены, заменены дзверы і вокны, усталявана выцяжка. Не хапала аднаго —мэблі і тэхналагічнага абсталявання. З просьбай паспрыяць у іх набыцці кіраўніцтва аддзялення звярнулася ў МДГА “Сафія”. І водгук не прымусіў доўга чакаць. У студзені прадстаўнікі аб’яднання наведалі сацыяльную ўстанову, дзе пазнаёміліся з умовамі жыцця яе пастаяльцаў і працы супрацоўнікаў. А ўжо праз два месяцы ў аддзяленне паступілі першыя набыткі.
— На цяперашні час дзякуючы дапамозе замежных валанцёраў у нас ёсць халадзільнік, газавая пліта, сушыльная машына, посуд, у тым ліку каструлі, талеркі, кружкі, тэрмасы. Зараз чакаем дастаўку стэлажоў для посуду, — распавядае загадчыца Ходцаўскага аддзялення Раіса Ермашкевіч.
Акрамя таго, “Сафія” закупіла і перадала тры артапедычных ложкі з пад’ёмным механізмам і тры супрацьпролежневых матрацы. Яны істотна палепшаць умовы жыцця пастаяльцаў, якіх інсульт пазбавіў магчымасці паўнацэнна рухацца.
У цэлым дапамога замежных дабрачыннікаў склала важкую суму — амаль 10000 рублёў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Проведенный анализ оперативной обстановки свидетельствует о наметившемся на территории Республики Беларусь ряде негативных тенденций, сообщил…
В г.п.Богушевск 26 сентября пройдет осенняя ярмарка по продаже продовольственных и непродовольственных товаров. В ней…
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Активно ее убирают в ОАО «Белая липа».…
25 сентября 2026 года с 10:00 до 12:00 в Сенненском районном исполнительном комитете по адресу:…
«День без автомобиля» — международная инициатива, которая проводится во многих странах мира. В Беларуси она впервые…
В райисполкоме выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц провела депутат Витебского областного Совета…