Дыягназ таленту не памеха

 

  У гэтым мы можам дакладна пераканацца, калі паглядзім на вырабы, якія сваімі рукамі робіць Дар’я  Мезаўцова, дзяўчынка — якая з дзяцінства мае  інваліднасць. Але дыягназ не перашкаджае ёй жыць  паўнавартасным і цікавым жыццём.

У гэтым мы можам дакладна пераканацца, калі паглядзім на вырабы, якія сваімі рукамі робіць Дар’я  Мезаўцова, дзяўчынка — якая з дзяцінства мае  інваліднасць. Але дыягназ не перашкаджае ёй жыць  паўнавартасным і цікавым жыццём.

— Яна не толькі камунікабельная і рознабаковая, але і вельмі старанная, — кажа Таццяна Манкевіч, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.

 Сюды ў першы раз Дар’я прыйшла ў 2012 годзе. Сціплая  і ветлівая, адразу  звярнула на сябе ўвагу. А крыху пазней праявіла і свой талент. 

 — Яна ўсё схоплівае вельмі хутка, не баіцца вучыцца чамусьці новаму. Але не хвалюецца, калі нешта не выходзіць адразу, — прадаўжае размову Таццяна Манкевіч.

 У калектыве заўсёды пазітыўная, прыязная і камфортная атмасфера.

 — Тут і тварыць прасцей, і цікавасць не згасае. Мы ўсе разам з самай раніцы нешта робім, асвойваем новыя тэхнікі. Калі я ўжо ў чымсьці адчуваю сябе больш рашуча, смела спрабую нешта новае, — расказвае дзяўчына.

 У АДЗІ ўпэўнены, што ні ўзрост, ні дыягназ не перашкода для творчасці. Няма такіх людзей, якія зусім нічога не ўмеюць рабіць. А калі глядзіш на вынік дзейнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то дзіву даешся, якія яны таленавітыя і цікавыя. Тут у іх ёсць магчымасць знаходзіць сяброў, хобі, лепш пазнаваць сябе. І толькі так жыццё штодня будзе напаўняцца фарбамі і прыносіць зарад станоўчых эмоцый.

 Даша — прыклад стойкасці і мужнасці. Яна  ўпэўнена, што творчасць — гэта той кірунак, які проста неабходны сучаснаму грамадству. Бо толькі ствараючы нешта сваімі рукамі, мы вучымся берагчы ўсё тое, што стварыла прырода.

 Сення ў творчай «скарбніцы» дзяўчыны  больш за сотню выкананых работ. А практыкуецца яна ў двух напрамках: вышыўка крыжам і саломапляценне. Каб займацца вышыўкай, яна наведвае гурт «Дарніца», што працуе пры аддзяленні, саломапляценнем – выяздны гурток на базе Дома рамёстваў пад кіраўніцтвам Валянціны Грыбоўскай.

На самай справе рукадзелле — хобі не з простых. Тут трэба адчуваць сябе арганічна. Толькі так на выхадзе мы атрымаем добры вынік.  У вырабах з саломкі ўсе цесна пераплецена: любоў да культуры, народных традыцый, сваёй краіны і яе гісторыі.  

 Як усялякі творчы чалавек, Даша часта адчувае жаданне паспрабаваць сябе ў новым напрамку. Зусім нядаўна яна пачала вырабляць карціны ў тэхніцы «кінусайга». Яе сутнасць заключаецца ў складанні малюнкаў са шматкоў тканіны. Гэтая тэхніка нагадвае лапікавае шыццё або пэчворк, аднак сшываецца тканіна без іголкі. У гэтым накірунку дзяўчынка зрабіла ўжо каля 10 поўнапамерных карцін. А яшчэ яна збірае партфоліо, дзе размяшчае ўсе свае вырабы. Калі патрэбна, там можна знайсці яе самыя першыя творчыя  крокі.

 — Безумоўна, элементы сталі раўней, рыскі выразней, — характарызуе працу Дашы Таццяна Манкевіч.

 Свае вырабы дзяўчына часта дорыць блізкім  людзям. Бо яны і ёсць галоўныя ацэншчыкі яе творчасці. Любоў бацькоў і станоўчыя эмоцыі ў сям’і даюць магчымасць дзяўчыне развівацца ў творчым напрамку, адчувая пры гэтым важкую падтрымку з іх боку. Лепшыя работы Дашы выстаўляюцца на конкурсах, што праходзяць у АДЗІ і за яго межамі.   Правядзенне  падобных выстаў не толькі відовішча, але і спосаб дака­заць людзям, што няма нічога немагчымага.

Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Богушевский пансионат «Лучезарный» посетил известный российский художник-абстракционист Сергей Дас

В рамках Международного социально-благотворительного проекта «Сильные духом» воспитанники Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» совместно с…

1 час ago

Жители Витебской области смогут обратиться на «горячую линию» Комитета госконтроля по вопросу доступности и качества медицинской помощи

Жители Витебской области смогут обратиться на «горячую линию» Комитета государственного контроля по вопросу доступности и…

3 часа ago

Новая книга о Витебщине появилась в библиотеках Сенненщины

Новая книга о Витебщине появилась в библиотеках Сенненщины. Издание выпущено в рамках масштабной книжной серии…

4 часа ago

‼️В Глубокском районе ребенок получил травмы при взрыве петарды

‼️В Глубокском районе ребенок получил травмы при взрыве петарды По предварительным данным, вечером 8 ноября…

21 час ago

«Наша школа заслуженно является лучшей в мире». Глава НОК поздравил батутистов с шестью медалями ЧМ

Президент Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко поздравил команду по прыжкам на батуте с успехом на…

21 час ago

Дожди придут вместе с потеплением, но в выходные снова похолодает. Какой будет погода 10-15 ноября

Ноябрь на неделе проявит свой переменчивый характер, чередуя морозную свежесть с осенним теплом. Об этом…

22 часа ago