Categories: Актуальна

Экзамен на сацыяльную сталасць

   У зале райвыканкама, дзе звычайна праводзяцца нарады, з’явілася школьная дошка. Выконваючы абавязкі старшыні раённага выканаўчага  камітэта Леанід Хірэвіч, каб папярэдзіць пытанні ўдзельнікаў штотыднёвай планёркі, растлумачыў: «Каля яе на мінулым тыдні расказвалі, як выконваюць свае службовыя абавязкі, што канкрэтна зроблена за тыдзень на фермах, галоўныя заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, эканамісты і кіраўнікі  асобных сельгасарганізацый».

Як і чакалася, такі падыход станоўча адбіўся на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі — валавы надой малака павялічыўся да 400 кілаграмаў. Гэтак жа прадметна будзе заслухоўвацца справаздача кожнага з прысутных у гэтай зале. Да больш напружанай працы  прымушае сітуацыя ў эканоміцы і надвор’е. Уклад кожнага ў агульную справу павінен быць больш важкім, падкрэсліў Леанід Хірэвіч.
Моцныя маразы, што ўсталяваліся з сярэдзіны студзеня, наклалі адбітак на вытворчасць, работу ўсіх раённых службаў. Міліцыянеры ў гэтыя дні пад пільнай увагай трымаюць грамадскія месцы, вуліцы, дарогі. У сваёй рабоце  праваахоўнікі аддаюць перавагу рэйдам:  наведваюцца на фермы, у майстэрні  сельгасарганізацый, на вытворчую тэрыторыю іншых арганізацый.
На мінулым тыдні ў чарговы раз паламалі плот на вуліцы Кастрычніцкай. Міліцыянеры пад падазрэнне ўзялі падлеткаў, але выявілася, што зрабіў гэта дарослы чалавек. Ён ужо кампенсаваў часткова затраты РУП ЖКГ.
Пачасціліся пажары. За тыдзень у вобласці іх адбылося больш за 30, у раёне — 2: у Машканах і Івашкаве. Фіксаваліся факты перамярзання водаправодаў. Але сітуацыя выпраўлялася аператыўна.
Фактаў абмаражэння жыхароў раёна не зафіксавана. У той жа час пачасціліся выпадкі шпіталізацыі асоб па сацыяльных паказаннях. Найчасцей у бальніцу трапляюць вяскоўцы, адзінокія асобы, якія не забяспечаны палівам.
Леанід Хірэвіч даў даручэнне старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам адпаведных раённых службаў выявіць такіх асоб і забяспечыць іх дровамі. Пры неабходнасці адсялення людзей з асабістага жылля папрасіў змяшчаць іх у сацыяльныя ўстановы. Выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама пацікавіўся работай машын «хуткай дапамогі», даручыў разгледзець пытанне функцыянавання сельскіх магазінаў, аўталавак, паштовай і тэлефоннай сувязі. Ва ўмовах моцных маразоў гэта вельмі важна для забеспячэння жыццядзейнасці ўстаноў і вяскоўцаў.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Качество мобильной связи и интернета вдоль железных дорог в Беларуси улучшится

Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…

1 час ago

Владимир Беляцкий — человек, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии коммунистов

Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…

3 часа ago

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

6 часов ago

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

7 часов ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

22 часа ago