Адзін з лепшых падворкаў у аграгарадку Студзёнка Сенненскага раёна належыць шматдзетнай сям’і

     У цэнтры публікацыі — звычайная вясковая сям’я, як кажуць, адна сярод многіх. Сужэнцы Мікалай і Галіна Качэгіны з аграгарадка Студзёнка ідуць разам па жыцці ні многа, ні мала — 7 гадоў. Але, нягледзячы на маладосць (Мікалаю — 34, Галіне — ўсяго 28 гадоў), Качэгіны дакладна вызначылі свае жыццёвыя арыенціры.

Маладая пара выхоў­вае траіх малых дзетак. Старэйшая дачка Насця сёлета стала першакласніцай, Вадзім і Дзмітрый ходзяць у дзіцячы садок. Адна з асноўных крыніц сямейнага бюджэту — падсобная гаспадарка.  На падворку —  тры каровы, свінні, куры….

Усім вядома: каб дагледзець і накарміць жывёліну і птушку, трэба клапаціцца аб іх з ранку да вечара. Мікалай і Галіна цяжкасцей не баяцца і  свае штодзённыя абавязкі па гаспадарцы выконваюць звыкла, спрытна  спраўляючыся  з работай. Як і многія жыхары нашага раёна, Качэгіны маюць свой зямельны ўчастак, на якім вырошчваюць усю неабходную садавіну і агародніну, а тэрыторыю вакол дома  ўпрыгожваюць садовымі кветкамі.

Калі мы запыталіся ў маладой гаспадыні, ці ёсць у яе час на сябе, яна толькі ўсміхнулася:

— Які там час? Хочацца ж усюды паспець, столькі ўсяго зрабіць…

Галоўная мэта ў жыц­­ці жанчыны — рэалізаваць сябе як маці. Галіна Качэгіна гаворыць: «Па прафесіі я швачка.       У свой час скончыла Аршанскае швейнае вучылішча. Працавала па спецыяльнасці на адным з прадпрыемстваў Оршы, а цяпер знаходжуся ў водпуску па догля­дзе за дзіцяці, — пры гэтых словах маладая маці з пяшчотай глянула на сваё самае дарагое ў свеце багацце і прыемна ўсміхнулася. — Сям’я для мяне — самае галоўнае. Быць шматдзетнай маці — самая лепшая прафесія для жанчыны. Шчасце кожны будуе па-рознаму. У маёй сям’і прынята ўсё рабіць разам: разам працуем у агародзе, разам даглядаем гаспадарку. Так складваюцца ўзаемаадносіны, якія прыносяць   радасць.

Са сваёй палавінкай, Мікалаем, Галіна пазнаёмі­лася, калі гасцявала ў сястры ў Студзёнцы. Пасля вяселля маладыя пачалі жыць у бацькоў Мікалая ў вёсцы Сінягорскае.

У абсалютнай большасці людзей на пачатку сямейнага жыцця паўстае жыллёвая праблема, вырашыць якую не заўсёды проста. А тут усё склалася найлепшым чынам. Амаль адразу пасля вяселля маладая сям’я атрымала ад ААТ «Студзёнка», дзе Мікалай працуе жывёлаводам, прасторны дом. За гэты невялікі адрэзак часу гаспадары  многае зрабілі для таго, каб іх падворак стаў адным з лепшых у аграгарадку. Сваімі сіламі зрабілі рамонт у доме, і цяпер яшчэ пастаянна штосьці даво­дзяць да ладу, дабудоўваюць, добраўпарадкоўваюць пры­лягаючую тэрыторыю.

— Мікалай у мяне працавіты. У гаспадарцы пра яго ніколі дрэннага слова не скажуць, ды і дома майстар на ўсе рукі. Усе гаспадарчыя пабудовы зрабіў сам, — характарызуе жонка мужа.

Тое, што Мікалай — сапраўдны гаспадар, мы таксама заўважылі — па дагледжаным доме. І сама Наталля не сядзіць на месцы. Парадак падтрымліваць з трыма малымі — справа няпростая, і на кухні часу праводзіць нямала. Хоць ведае, што муж у ежы не пераборлівы, усё роўна стара­ецца прыгатаваць штосьці смачнае.

Безумоўна,  такі мік­раклімат абавязкова паспрыяе  выхаванню ў іх дзяцей паважлівых адносін да матулі з бацькам, разумення таго, што  праца дапамагае дасягнуць пастаўленай мэты і стаць матэрыяльна незалежнымі.

Пасля знаёмства з такімі вось добразычлівымі маладымі людзьмі яшчэ раз упэўніваешся ў тым, што ўсё ў нашых руках, кожны з нас можа сам сябе зрабіць шчаслівым. У Качэгіных яшчэ мноства планаў і задум на будучае, якія яны хочуць ажыццявіць. Верыцца, што ўсё ў іх абавязкова атрымаецца дзякуючы ўзаемаразуменню, энергіі, павазе адзін да аднаго.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

admin

Recent Posts

В «Сквере спасателя» в Сенно появились 2 скамейки

С простых полезных дел начинается благоустройство родного края. Работники Сенненского РОЧС это доказывают делом. Еще…

7 минут ago

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее. Спикером выступила Снежанна…

2 дня ago

Единство традиций, юности и созидания: учащиеся СШ № 2 г.Сенно пополнили ряды БРПО и БРСМ

Единство традиций, юности и созидания  В преддверии одного из главных государственных праздников – Дня народного…

2 дня ago

Дыхание сентября 1939-го. Об истории Дня народного единства рассказали в Сенненском историко-краеведческом музее

17 сентября наша страна отметит государственный праздник – День народного единства. Этим самым белорусский народ…

2 дня ago

Общественно-политические тренды. Вторую часть масштабного социсследования презентовали в Минске

Вторую часть результатов масштабного комплексного республиканского социологического исследования, которая касается общественно-политической тематики, презентовали в Минске,…

2 дня ago

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу — социсследование

Более 98% белорусов не хотели бы уехать на ПМЖ за границу. Об этом свидетельствуют результаты…

2 дня ago