Гульні стартавалі больш месяца назад. Ужо з першых матчаў сярод сямі каманд-удзельніц вызначыліся чатыры фаварыты: РАНС, ФСК «Алімп», ААТ «Літусава» і Сенненская школа-інтэрнат.
Зборная райаддзела па надзвычайных сітуацыях адстаяла сваю перавагу ў чэмпіянаце, не прайграўшы ніводнага матчу. Фінальная сустрэча з камандай ААТ «Літусава» скончылася з разгромным лікам — 9:0 на карысць выратавальнікаў. Такім чынам перамога і першае месца засталіся за камандай РАНС.
Найбольш складаны матч атрымаўся паміж выхаванцамі Сенненскай школы-інтэрната і «алімпаўцамі». Навучэнцы да апошняга змагаліся за перамогу. Аднак вопыт і футбольныя навыкі дапамаглі футбалістам з ФСК «Алімп» размясціцца на другім месцы, трэцяе — у школы-інтэрната. Астатнія тры каманды, якія прадстаўлялі Багушэўскі сельсавет, абедзве гарадскія школы, разыгралі 5-7 месцы адпаведна.
У цэлым, мяркуючы па каментарыях удзельнікаў, футбалісты засталіся задаволены арганізацыяй гульняў. У першую чаргу справядлівым судзействам, якое прадстаўлялі трэнеры Сяргей Галынчык і Святаслаў Шуцікаў, а таксама Дзмітрый Гапееў і Аляксей Кодзьман. Нягледзячы на падчас не самыя спрыяльныя ўмовы надвор’я, ацанілі аматары паганяць мяч і месца правядзення гульняў — адкрытую футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём. Нагадаем, што спартыўны аб’ект з’явіўся дзякуючы маштабнаму сацыяльнаму праекту «Родная сторона — детям», ініцыятарамі якога з’яўляюцца Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю і Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».
Ад арганізатара спаборніцтваў — аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — прызёры атрымалі медалі і дыпломы, а пераможцы — яшчэ і кубак чэмпіянату.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
Развитие сотрудничества в энергетической сфере обсудили премьер-министр Беларуси Александр Турчин и генеральный директор госкорпорации "Росатом"…
Белорусские аграрии накопали 5316 тыс. т сахарной свеклы средней урожайностью 511 ц/га. В Минской области…
Верность долгу и милицейским традициям - в Сенненском РОВД прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню чествования…
⚡️ФОТОФАКТ: На Сенненщине проходит комплекс профилактических мероприятий, направленных на безаварийную перевозку автобусами учащихся к учреждениям…
Александра Самсонова из д.Подворица часто можно увидеть на рынке в Сенно. Мужчина реализует овощную продукцию…
Ягоды рябины славятся своими целебными свойствами, поэтому неудивительно, что дачники из года в год бьются…