Неабыякавыя да будучыні нашай краіны сенненцы ў гэтыя дні актыўна ўключыліся ў важную палітычную кампанію – рэсбуліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
На выбарчым участку №2, што размешчаны ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура” датэрміновае галасаванне праходзіць у штатным рэжыме, пытанняў у грамадзян не ўзнікае. На ўчастку выконваюцца ўсе санітарна-эпідэміялагічныя меры.
Вольга Вераценнікава, сакратар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у ліку тых, хто не чакаў 27 лютага, каб прагаласаваць. “Удзел у выбарах прымаю заўсёды, — падзялілася жанчына. – Гэта мой грамадзянскі абавязак. Безумоўна, з праектам Канстытуцыі я пазнаёмілася. У раёне была праведзена вялікая работа з насельніцтвам па тлумачэннях яе артыкулаў. З упэўненасцю скажу, што абноўленая Канстытуцыя будзе адказваць патрабаванням часу. Яна вызначыць далейшыя арыенціры развіцця нашай дзяржавы. Я — за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, за мірную краіну, бязвоблачнае дзяцінства”.
Разам з мужам Вольга выхоўвае двух цудоўных дзяўчат. Як маці лічыць, што ў праекце Асноўнага Закона вялікая ўвага надаецца моладзі. А моладзь шмат у чым вызначае сучаснасць і будучыню, канстатавала Вольга.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Последние дни октября в Беларуси будут теплее климатической нормы на 1-3 градуса, а в ноябре…
Россияне все чаще выбирают белорусское направление для туристических поездок. Этот факт Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Торжественное мероприятие по случаю 74-й годовщины со дня образования ведомства прошло на Сенненщине в районном…
⚡️На базе ГЛПУ "Сенненская районная ветеринарная станция" и Сенненской районной профсоюзной организации Белорусского профсоюза работников…
В Сенненском райисполкоме прошла 25-я сессия районного Совета депутатов 29-го созыва. В ее работе принял…
На контроле в Комитете госконтроля находятся вопросы обеспечения надлежащего освещения населенных пунктов. Государством установлены социальные…