Штучная альтэрнатыва.Культурна-экалагічная акцыя «Зберажом зялёную ялінку» праходзіць у школах г. Сянна

Падрыхтоўка да самага галоўнага зімовага свята, Новага года,  ідзе поўным ходам. Даволі актыўна ў гэты працэс уключаюцца і навучэнцы школ г. Сянна. Добрай падставай таму служыць культурна-экалагічная акцыя “Зберажом зялёную ялінку”, якая стартавала ў пачатку снежня.

У яе межах школьнікам прапануецца змайстраваць з любых падручных сродкаў штучную ялінку, своеасаблівую альтэрнатыву хвойнай прыгажуні. Аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў у гэтай нялёгкай справе фантазія і творчасць.

 

Гледзячы на вырабы, становіцца зразумела, што ні ў дзетвары, ні ў іх бацькоў праблем з яе недахопам няма. Так, у ход пайшлі і прадукты харчавання: занадта незвычайна і цікава выглядае елка з макаронаў, кафейных зерняў.

 

 

 

 

 

Ніколькі не ўступаюць па прыгажосці і арыгінальнасці штучныя дрэвы, зробленыя з паперы, сурвэтак, мішуры, шышак і нават відэльцаў. Некаторыя канкурсанты ўскладнілі сабе задачу і прадставілі на суд журы цэлыя кампазіцыі, у тым ліку і з сімвалам надыходзячага года – пеўнем. Дарэчы, ацэньвацца працы будуць па некалькіх крытэрыях, сярод якіх не толькі арыгінальнасць, тэхніка выканання, але і трываласць. Зразумела, што пераможцаў вызначаць у кожнай узроставай катэгорыі: малодшая, сярэдняя і дарослая. Па заканчэнні акцыі ўсе елкі вернуцца да сваіх гаспадароў.

Ганна КОРСАКАВА.

admin

Recent Posts

Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

53 минуты ago

«Беларусь начинается с меня»

В Яновской базовой школе традиционно прошел образовательный проект ШАГ — «Школа активного гражданина». Тема встречи…

4 часа ago

Лукашенко подписал указ о приеме в гражданство Беларуси 297 человек

В гражданство Беларуси приняты 297 человек, включая 20 несовершеннолетних. Соответствующий указ подписал глава государства Александр…

6 часов ago

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей открывается в Беларуси 3 октября

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей стартует в Беларуси 3 октября и продлится до 31…

22 часа ago

Лукашенко: Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна

Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

22 часа ago

Внимание превыше всего, уверены в Сенненском РОВД

Внимание превыше всего – уверены в Сенненском РОВД. В коллективе сложилась добрая традиция поздравлять с…

23 часа ago