Гаспадаркі Сенненшчыны выйшлі на фінішную прамую ўборкі зерневых культур.

      На канец тыдня ў грамадскіх сельгасарганізацыях заставалася ўбіраць каля 3 тыс. гектараў збажыны. Па валавым зборы збожжа мінулагодні паказчык ужо пераўзый­дзены. Намалочана больш за 51 тысячу тон збожжа. Мяркуецца, што агульны намалот будзе блізкі да 60 тыс. тон. Гэта не рэкордны для Сенненшчыны паказчык, тым не менш высокі. Асабліва, калі ўлічыць, што ён дасягнуты ва ўмовах прыкметнага скарачэння дзяржаўных датацыі на падтрымку вытворцаў сельгаспрадукцыі. У пачатку вясны сельгасарганізацыі адчувалі востры недахоп азотных угнаенняў, былі хваляванні ў сувязі з бясснежнай зімой, майскай спёкай.

Але прырода ў рэшце рэшт паднесла хлебаробам і прыемны сюрпрыз. Жніво праходзіла фактычна ў ідэальных умовах. Што дазволіла рытмічна весці ўборку, зэканоміць  значныя матэрыяльныя сродкі ў выглядзе паліва, якое меркавалася закупіць для работы сушыльных комплексаў.

Садзейнічала жніву і добрая арганізацыя працы, своечасова і надзейна падрыхтаваныя камбайны. Са 102 машын, якія пачыналі жніво, 100 задзейнічаны ва ўборачным канвееры і зараз. Акрамя таго, парк  камбайнаў за гэты час папоўніўся яшчэ чатырма машынамі. Прадуманая аплата працы камбайнераў мабілізавала людзей на высокаэфектыўную работу, дазваляла зарабляць за змену па 600-700 тыс., а то і 1 млн рублёў. Сваю ролю сыграў своечасовы манеўр збожжаўборачнай тэхнікай. Гэты прыём выкарыстоўваўся ў раёне і летась. Сёлета на жніве  стала правілам, калі сусед дапамагаў суседу. Ад гэтага выйграла справа, а камбайнеры, якія надзейна падрыхтавалі тэхніку, атрымалі магчымасць больш зарабляць.

Тэхніка перакідвалася з арганізацыі ў арганізацыю не толькі на заключным этапе ўборачных работ, а пастаянна, бо азімыя і яравыя зерневыя культуры паспявалі нераўнамерна. У выніку, камбайнеры ААТ «Ульянавічы», якія па тэмпах уборкі азімых лідзіравалі, паспелі папрацаваць і на сваіх палетках і дапамагчы ўбраць збожжа ў ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», «Студзёнка». А вось яшчэ адзін красамоўны прыклад. У ААТ «Бяленева»  самы вялікі ўборачны клін зерневых культур. Быў час, калі гаспадарка прымала дапамогу ад суседзяў. Як толькі дазволіла сітуацыя на палетках, камбайны сельгасарганізацыі накіраваліся на дапамогу СУП «Саўгас імя Машэрава».

Нельга не сказаць пра яшчэ адзін неардынарны для аграрыяў Сенненшчыны факт. У гэтыя дні 6 камбайнаў сельгасарганізацый раёна ўбіраюць хлеб на Талачыншчыне.

Аляксандр  ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Около 190 тыс. иностранцев посетили Беларусь по безвизу с начала года

С 1 января 2026 года в Беларусь прибыли 189 835 иностранных граждан из 38 государств,…

9 часов ago

Продлить выплату пенсии на банковскую карту теперь можно онлайн — Минтруда

Продлить выплату пенсии на банковскую карту теперь можно онлайн на Портале социальной защиты. Об этом…

9 часов ago

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на самое тесное сотрудничество с российским Банком ПСБ

Беларусь рассчитывает на самое тесное сотрудничество с российским ПАО "Банк ПСБ". Об этом Президент Беларуси…

9 часов ago

Первыми в Сенненском районе завершили сев озимых культур под урожай будущего года труженики филиала ВОМС

Первыми в районе завершили сев озимых культур под урожай будущего года труженики филиала ВОМС РУП…

10 часов ago

На территории Витебской области проходит профилактическая акция «Кибермарафон!»

На территории Витебской области проходит профилактическая акция «Кибермарафон!», направленная на предупреждение киберпреступлений и повышения цифровой…

13 часов ago

В Беларуси вступили в силу новые требования к контролю в общественном транспорте

В Беларуси вступили в силу новые требования к использованию видеорегистраторов работниками контрольно-ревизорских служб. Об этом…

13 часов ago