Сельгасарганізацыі Сенненшчыны масава ўбіраюць на сілас кукурузу

У ААТ «Сінягорскае»высокабялковы корм закладваюць у другую траншэю. На кукурузным полі працуе КВК-800, два МАЗы заняты на адвозцы зялёнай масы. Корманарыхтоўчы комплекс пад кіраўніцтвам Аляксандра Галынчыка не спыняецца ні на хвіліну. Ад поля да месца закладкі сіласу недалёка. Таму з адвозкай спраўляецца мінімальная колькасць транспарту.

— Ураджайнасць невысокая, — не хавае механізатар. — Каля 300 цэнтнераў з гектара бяром. Хаця каля вёскі Бор збіралі больш, бо не пашкадавалі

Пры дэфіцыце сродкаў на мінеральныя ўгнаенні фактар арганічных угнаенняў адыгрывае вызначальную ролю пры вырошчванні не толькі кукурузы. Папоўніць запасы кармоў можна і іншым шляхам. Сенненскія аграрыі, здаецца, выбар зрабілі на карысць канюшыны, іншых бабовых культур, у тым ліку зерневых, што падаецца разумным на малапрадукцыйных землях.

У ААТ «Сінягорскае» кукурузай занята каля 400 га. На сілас закладзена зялёная маса з першых 40 гектараў. Так што асноўная праца на кукурузным полі яшчэ наперадзе. І для гэтага ёсць усё неабходнае: тэхніка, паліва, людзі, якія гатовы працаваць колькі трэба. Яўген Дзятлаў вярнуўся ў сельгаспрадпрыемства вясной пасля службы ў войску. Зноў сеў за руль МАЗа, на якім пачынаў працоўную дзейнасць. Не хавае, што на першых парах давялося заняцца рамонтам. Затое зараз аўтамабіль на хаду. І хоць выглядае ён не так прэзентабельна, як машына Андрэя Кіслякова, які таксама заняты на адвозцы зялёнай масы, малады вадзіцель задаволены тэхнічным станам сваёй тэхнікі. А гэта галоўнае. Кукурузу трэба ўбраць своечасова, бо яе сілас застаецца адной з асноўных крыніц бялку, так неабходнага для нарошчвання вытворчасці малака і мяса. Ды і кармоў зашмат не бывае.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

13 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

13 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

13 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

14 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

19 часов ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

20 часов ago