У Мінску падвялі вынікі VI адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

У Мінску падвялі вынікі VI адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», дзе юныя таленты з усёй краіны мовай фарбаў выказалі сваю падзяку пакаленню пераможцаў. 

У лік лепшых аўтараў увайшла Лізавета Астаповіч, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» сярэдняй школы №1 г.Сянно, якая стала лаўрэатам рэспубліканскага фіналу.

Дзяўчынка падрыхтавала глыбокую працу пад назвай «У акопах». Пра падзеі вайны сучасныя школьнікі ведаюць з кніг і фільмаў, але юнай мастачцы ўдалося вельмі дакладна перадаць атмасферу ваенных гадоў, уклаўшы ў малюнак душу і перажыванні.

Сама Лізавета шчыра рада такому высокаму выніку і дзеліцца сваімі эмоцыямі: «Калі працавала над малюнкам, мне хацелася адлюстраваць не проста ваенны сюжэт, а тыя пачуцці, якія адчувалі абаронцы нашай Радзімы. Удзел у дадзеным конкурсе – мая асабістая падзяка ветэранам за магчымасць жыць і тварыць пад мірным небам».

Поспех дачкі стаў незабыўнай падзеяй і нагодай для гонару ў сям’і. Бацькі Лізы Ганна Станіславаўна і Яўген Рыгоравіч адзначаюць важнасць такіх творчых перамог для станаўлення асобы: «Мы вельмі ганарымся Лізай, бо за гэтым вынікам стаіць яе працавітасць, уседлівасць і адданасць любімай справе. Для нашай сям’і тэма вайны і міру – святая.

Бачыць, як дзіця прапускае гісторыю праз сваё сэрца і талент, – гэта самае каштоўнае для бацькоў. Вялікі дзякуй педагогу Алене Польскай, якая разгледзела і развівае ў нашым дзіцяці гэты дар».

Як адзначае сама педагог, Ліза – мэтанакіраваная і старанная дзяўчынка, гэтая ўзнагарода абсалютна заслужаная. Патрыятычны конкурс патрабуе асаблівай далікатнасці, і я рада, што мае выхаванцы з году ў год стабільна трымаюць высокую планку на абласных і рэспубліканскіх этапах.

Старшыня раённай арганізацыі БГАВ Тамара Смірнова, па лініі якой на рэгіянальным узроўні ва ўзаемадзеянні з аддзелам па адукацыі райвыканкама, цэнтрам дзяцей і моладзі рэалізуецца дадзены праект, подкрэслівае: «Праца Лізы даказвае, што гераізм беларускага народа ў гады вайны новым пакаленнем не забыты. На раённых, абласных і рэспубліканскіх этапах журы адбірала самыя шчырыя працы, і тое, што малюнак нашай школьніцы апынуўся ў фінальнай групе найлепшых (спаборнічалі 63 наймацнейшыя фіналісты), – гонар для Сенненшчыны».

У Дзень Незалежнасці творчасць такіх дзяцей нагадвае: незалежнасць – не проста гістарычны статус, а жывая памяць, якая беражліва перадаецца ад настаўнікаў да вучняў, ад сэрца да сэрца.

Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення Сенненскага РЦДіМ.

admin

Recent Posts

В учреждениях здравоохранения Сенненского района началась вакцинация против гриппа детского и взрослого населения

В учреждениях здравоохранения Сенненского района началась вакцинация против гриппа детского и взрослого населения. Для иммунизации…

28 минут ago

Лукашенко ознакомится с научными разработками гражданского и оборонного назначения

Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомится с научными разработками гражданского и оборонного назначения, сообщает БЕЛТА. Глава…

46 минут ago

Халва морковная

Халва морковная Угостите своих любимых нежным десертом из моркови. Ингредиенты: морковь – 1 кг, сливочное…

52 минуты ago

Огород без хлопот: осенние посадки в цветники

В первую очередь в начале октября, конечно, сажают луковичные: тюльпаны, нарциссы, мелколуковичные — мускари, пушкинии,…

55 минут ago

График переноса рабочих дней в 2027 году утвердили в Беларуси

В Беларуси утвердили график переноса рабочих дней в 2027 году. Соответствующее постановление подписал премьер-министр Александр…

2 часа ago

Около 190 тыс. иностранцев посетили Беларусь по безвизу с начала года

С 1 января 2026 года в Беларусь прибыли 189 835 иностранных граждан из 38 государств,…

20 часов ago