З маладой вясковай сям’ёй Давыдзькаў з вёскі Дамашэва Нямойтаўскага сельсавета мы пазнаёміліся падчас раённага этапу сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла”. Менавіта там яны паказалі на што здольныя: і каня запрагалі, і дровы калолі, і цяслярнічалі, і песні спявалі… Дастойныя ўдзельнікі і сур’ёзныя сапернікі для іншых і проста прыемныя, добразычлівыя людзі.
Галава сям’і Дзяніс працуе жывёлаводам у ААТ «Сінягорскае» на МТФ “Дамашэва”. Кацярына — прыбіральшчыцай у школе-інтэрнаце. Выхоўваюць дваіх дзетак. Кірыл ходзіць у трэці клас, а пяцігадовая Карына наведвае дзіцячы садок. Муж і жонка вядуць невялікую падсобную гаспадарку. Трымаюць птушку, парсючкоў. Да нядаўняга часу былі і козы.
— У сям’і без гэтага ніяк не абысціся, — гаворыць маладая жанчына. — І хоць клопаты па гаспадарцы займаюць нямала часу, канчатковы вынік таго варты. Мяса, яйкі — усё са свайго падворка. Дадаўшы да гэтага гародніну і ягады, вырашчаныя на агародзе сваімі рукамі, атрымліваецца добрая падтрымка для сямейнага бюджэту. Плануем яшчэ завесці і авечак.
На пытанне аб тым, ці не хацелася калі-небудзь у горад пераехаць, Кацярына коратка адказвае: «Ну не гарадскія мы людзі! Што там рабіць? А тут свой агарод і гаспадарка – уладкаваны вясковы быт, як і трэба. Ёсць усё да чаго ляжыць душа. Наваколле, дамы, дрэвы, дарогі – усё вакол роднае і сваё.
Завіхаючыся дома і на рабоце, маладая гаспадыня знаходзіць час і на захапленні. Кацярына вышывае крыжыкам, а ў апошні час разам з дачушкай захапіліся “алмазнай вышыўкай”. Гэта калі карцінка выкладваецца акрылывымі стразамі па схемах. І такіх яркіх, прыгожых карцін, створаных сумеснай працай у іх доме, накапілася шмат. Ёсць у Давыдзькаў і шэраг добрых традыцый, яны любяць прыроду, лес. Разам ходзяць па грыбы, ягады. Усё гэта надзейна цэментуе сям’ю.
…Дзяніс спяшаецца на працу, Кацярыну чакаюць хатнія справы і клопаты, таму спехам развітваемся і выходзім на вуліцу. Адлюстроўваецца восеньскае сонца ў вокнах невялікага вясковага доміка, і такім цяплом вее ад яго, што мімаволі ўзнікае ўпэўненасць у тым, што пад гэтым дахам заўсёды будзе жыць шчасце.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота аўтара.
В Сенненской районной библиотеке прошло мероприятие, приуроченное ко Дню библиотек. В рамках мероприятия обсудили ряд…
Точность, выносливость и стойкость показали ребята в районных соревнованиях среди учащихся учреждений общего среднего образования…
Развитие системы связи в Вооруженных Силах является актуальнейшим и базовым вопросом в обеспечении военной безопасности…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…
Согласно распоряжению Сенненского районного исполнительного комитета 12 сентября на Сенненщине объявлен районный субботник. Его цель…
Основная тема – «День народного единства как фактор национальной гордости». Информационно-пропагандистская группа под руководством председателя…