Павел Пракаповіч, вучань 4 «Б» класа другой гарадской школы, стаў пераможцам абласнога творчага конкурсу “Армія вачыма дзяцей”, які прысвячаўся Дню абаронцаў Айчыны.
Арганізатарам праекта выступіў абласны ваенны камісарыят сумесна з Віцебскай епархіей. Асноўнымі задачамі сталі патрыятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне духоўна-маральных якасцяў і асабістай адказнасці ў падрастаючага пакалення,
У конкурсе прынялі ўдзел школьнікі, дзеці ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ваенных камісарыятаў вобласці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх куткоў Віцебшчыны падрыхтавалі паўтысячы вырабаў і малюнкаў, прысвечаных ваеннай службай.
Юныя сенненцы таксама даслалі вялікую колькасць малюнкаў. І толькі выраб Паўла Пракаповіча “Як мой дзядуля ў арміі служыў” быў адзіным з раёна. Работа хлопчыка ўяўляе з сябе тры бабіны са старой кінаплёнкай, на кадрах якой адлюстраваны армейскія будні дзядулі Міхаіла Шарпілы. Па словах Паўла, нестандартны падыход для адлюстравання тэмы падказала маці Святлана.
— Прагартаўшы дзядулеў дэмбельскі альбом, — прызнаецца хлопчык, — атрымаў уяўленні, што такое армія.
Дарэчы, на конкурс хлопчык вылучаўся ад Сенненскага раённага ваеннага камісарыята, дзе маці Пашы працуе вядучым спецыялістам па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні.
На днях хлопчыка з яго першай перамогай павіншавалі і ўручылі падарункі Дзмітрый Ермакоў, ваенны камісар раёна і Мікалай Валачковіч, протаіерэй Свята-Мікалаеўскай царквы. Яны пажадалі юнаму сенненцу натхнення, новых творчых дасягненняў і ажыццяўлення ўсіх намечаных мэт.
Ваенкамат Віцебшчыны пакуль адзіны, хто арганізаваў падобнае мерапрыемства ў краіне, і, як запэўніваюць яго супрацоўнікі, яно стане традыцыйным.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Развитие сотрудничества Беларуси и Китая в сфере туризма, образования, культуры и спорта обсудили председатель Федерации…
Единый день безопасности пройдет на Сенненщине 24 сентября. Его основные задачи - обучение населения правильным…
Сегодня состоялось заседание районного исполнительного комитета. Один из вопросов повестки дня - профориентация школьников и…
Торжественное мероприятие в преддверии празднования Дня работников леса прошло в г.п.Богушевск в ГДК. Коллектив Богушевского…
Президент Беларуси Александр Лукашенко начал рабочую поездку в Шкловский район с жесткой критики. Вертолет главы…
В период с 19 по 27 сентября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…