У конкурсе паказалі свае ўменні, спрыт і майстэрства Мікалай і Галіна Качэгіны са Студзёнкаўскага сельсавета, Сяргей і Аксана Цяцюевы з Багушэўска, Мікалай і Вольга Броўка з Какоўчынскага, Віталь і Анастасія Лагун з Нямойтаўскага, Аляксандр і Аксана Калымага з Беліцкага, Арцём і Наталля Міцкевічы з Ходцаўскага, Сяргей і Дзіна Машкей з Машканскага сельсаветаў.
Пра сябе ўдзельнікі расказалі ў першым конкурсе — візітнай картцы «Вітаем па-беларуску». Разам з бацькамі на сцэну падняліся дзеці, у тым ліку з мнагадзетных сямей Качэгіных і Машкей.
Канкурсанты стараліся паказаць сябе ва ўсёй красе, а гледачы падтрымлівалі іх дружнымі апладысментамі. Сямейны стаж большасці ўдзельнікаў невялікі, але яны працягваюць традыцыі сем’яў, у якіх выраслі, закладваюць новыя.
Наступны іспыт называўся «Па дровы». Спачатку мужы і жонкі гэтыя дровы пілавалі, прычым на хуткасць. Да таго ж, распілаваць бервяно трэба было роўненька і на тры аднолькавыя часткі. За неахайнасць у рабоце налічваліся штрафныя балы. Потым мужчыны дровы секлі, а жанчыны складвалі ў касцёр (поленницу). У гэтым, бадай самым складаным конкурсе «нарыхтоўшчыкі дроў» не асарамаціліся: гледачы, балельшчыкі і журы пераканаліся, што перад імі сапраўдныя вясковыя жыхары.
Конкурс «Зжатая паласа» выявіў самых спрытных гаспадынь-працаўніц. Лепшай была Аксана Калымага, якая за свой сноп атрымала «10» балаў.
Як кажуць, да часу, аказаўся конкурс «Бульбашы», бо якраз час капаць, сартаваць і класці на захаванне наш другі хлеб. У спаборніцтве перамаглі самыя хуткія ў перабіранні бульбы.
«Сямейныя прысмакі» — так называўся конкурс, у якім сямейныя пары вынеслі на суд журы сваю фірменную страву нацыянальнай кухні.
Падвяла вынікі раённага этапа рэспубліканскага праекта «Уладар сяла» намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы Зоя Фаміна. Пераможцай была аб’яўлена сям’я з гарпасёлка.
Сям’я з Багушэўска будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта. Чакаем з перамогай!
Таццяна Буракова.
На здымках: сям’я Цяцюевых на конкурсе «Па дровы»; візітную картку прадстаўляе сям’я Калымага; на сялянкім падворку рыхтуюцца да конкурсу; пераможцаў віншуе намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.
Фота аўтара.
Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…
Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…
Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…